Здарэнне адбылося 28 сакавіка каля 14:30 на канале каля вуліцы Я. Райніса піша БелТА.

Інфармацыя, што тоне хлопчык, пааступіла ў Ленінскі РУУС. На месца здарэння аператыўна выехаў нарад.

Інспектары пабачылі двух дзяцей у мокрым адзенні. Хлопчыкі расказалі, што іх сябра пераходзіў канал і праваліўся пад лёд. Дзеці кінуліся ратаваць яго. Ім дапамаглі мінакі, якія выклікалі хуткую і паведамілі ў міліцыю. Хлопчыку, што праваліўся пад лёд, брыгада медыкаў аказала дапамогу і адправіла ў бальніцу.

Інспектары абагрэлі дзяцей у службовай машыне, а потым давязлі дадому.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0