Пракурор не пагадзіўся з выракам суда для 25-гадовага жыхара Стоўбцаў, асуджанага за педафілію. У выніку тэрмін павялічаны да 14 гадоў, паведамляе Мінская абласная пракуратура, піша Tut.by

На думку дзяржабвінаваўцы, пакаранне тэрмінам у 11,5 года не адпавядала цяжкасці злачынства і асобе абвінавачанага.

«Мінскі абласны суд прызнаў довады пратэсту абгрунтаванымі і канчаткова прызначыў абвінавачанаму па сукупнасці злачынстваў 14 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці», — распавяла супрацоўнік абласной пракуратуры Алёна Кежун. Прысуд ужо ўступіў у законную сілу.

25-гадовы жыхар Стоўбцаў на працягу шасці гадоў ўступаў у палавыя адносіны з дзяўчынкамі. Ён «быў даволі вядомы ў горадзе»: арганізоўваў дзіцячыя выступленні на святах і нават стварыў гурток па гімнастыцы. Прычым без прафесійных ведаў, толькі праглядаючы ролікі на YouTube.

Па ўказанні трэнера дзеці займаліся без ніжняй бялізны.

Мужчына тлумачыў, што на спаборніцтвах здымаюць балы, калі з-пад адзення будзе бачная шлейка або трусы.

Мужчына ўваходзіў у давер да дзяцей, а потым разбэшчваў іх, уступаў у палавую сувязь або спрабаваў згвалтаваць. А таксама здымаў відэа і фота, што было расцэнена як выраб парнаграфіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0