Сямігадовы гамяльчук Ягор Грынько стаў пераможцам Нацыянальнага юнацкага шахматнага чэмпіянату ЗША ў сваёй узроставай катэгорыі.

У амерыканскі горад Фостэр-Сіці гомельскі школьнік з сям'ёй з'ехаў ўсяго паўгода таму. Бацькі Ягора — айцішнікі, працуюць там па кантракце.

Гульні ў шахматы пару гадоў таму хлопчыка навучыла мама Таццяна, а затым ён пачаў займацца ў Гомельскай СДЮШАР-3 з трэнерам Марынай Церашковай. Менавіта дзякуючы ёй, на думку бацькоў Ягора, ён і змог дабіцца высокіх вынікаў.

Да перамогі ў апошнім чэмпіянаце Ягор ужо паспеў атрымаць перамогі і ў чатырох іншых мясцовых турнірах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?