Сёння на сустрэчы з удзельнікамі зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў Лукашэнка рэзка выказаўся ў дачыненні да выступу на Алімпіядзе мужчынскай каманды па біятлоне, піша БелТА.
«Такога пазорышча, як у біятлоне ў мужыкоў, у краіне быць не павінна. Тым больш, што насцярожвае, мы ж зверху падаем ўніз. Мяне наогул дзівіць, калі мужык не можа на ўзроўні іншых прабегчы 10 км. А яшчэ горш — страляць не ўмее, горш за дзяўчат. Гэта што за мужыкі, што гэта наогул за падрыхтоўка і што гэта за трэнер?» — абурыўся кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка сказаў, што будзе праведзена буйная нарада па зімовых відах спорту: «Ніякіх дурных, шалёных грошай не будзе. За вынік будзем плаціць. І для падрыхтоўкі мы таксама грошай не пашкадуем», — падкрэсліў ён
0
0
0
0
0
0