Харчаванне спартсменаў — адзін з найважнейшых складнікаў іх правільнай падрыхтоўкі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час размовы з алімпійскімі і паралімпійскімі чэмпіёнамі краіны, піша БелТА.

Разам з тым кіраўнік дзяржавы заўважыў, што гэтыя пытанні не заўсёды правільна рэгулююцца дыетолагамі, трэнеры таксама не сочаць за спартоўцамі. «Як яны будуць выступаць? Гэта ж ненармальна, — сказаў ён. — Сала вам трэба трымаць на этапах Кубка свету ў халадзільніку, нармальны кавалак сала, каб вы маглі пасля старту, забегу, цяжкай трэніроўкі кавалак сала і чорнага беларускага хлеба з'есці, а не пончыкі і марозіва. Нармальнае харчаванне для спартсменаў — гэта пытанне нумар адзін».

«Вось сала — гэта найлепшы беларускі допінг», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0