Наталля з сям'ёй. Фота vk.com.

Наталля з сям'ёй. Фота vk.com.

Як чалавеку, што паглядзеў на Беларусь збоку, у першую чаргу ёй кінулася ў вочы наступнае:

  • засеяныя палі (і тое, што зямля пры гэтым у дзяржаўнай уласнасці);
  • сытыя статкі кароў;
  • дэкаратыўныя птушкі на палях;
  • прыпынкі, кожны з якіх мае свой дызайн, клумбу, сметніцу, і разметка на асфальце, як у падручніку па кіраванні;
  • беласнежныя прыгожыя платы (якія, як расказалі Наталлі, «людзям раздаў урад»);
  • развітая кааперацыя і адсутнасць беспрацоўя.

Калі Наталля ўбачыла, як у беларускіх сёлах (у каментары «НН» яна паведаміла, што гасцявала ў сваякоў у Гомельскай вобласці) жывуць даяркі, ёй стала крыўдна за рускіх прадстаўніц гэтай прафесіі.

«Даярцы і яе мужу-механізатару калгас падарыў 2-павярховую цагляную хату. Праўда, наверсе ўсяго адзін пакой, але ўсё роўна крыўдна за расійскіх даярак. Галоўнаму аграному калгас падарыў катэдж, тры паверхі, цагляны. За высокія надоі даярцы калгас падарыў карову… У беларускіх вёсках няма беспрацоўя. У калгасе ўладкаваны нават самы няшчасны мужычок, які выпівае: сядзіць у гаражы і дапамагае майстрам чым можа».

Парадавалася Наталля і за нашу моладзь: «Маладым даюць кватэры ад дзяржавы. Напрыклад, адслужыў у арміі, скончыў сярэднюю адукацыю на будаўніка, папрацаваў год, хоп — вось табе двухпакаёвая кватэра ў Мінску. Ніякіх іпатэк — жыві, гадуй дзяцей, радуйся жыццю».

У канцы сваёй вандроўкі Наталля задалася пытаннем, якое адрасуе расійскім чыноўнікам: «Ну, як так шмат можна ў нас, у Расіі, красці? Як ім там, «наверсе» не сорамна? Яны ж ездзяць па свеце, бачаць узровень «там» і «тут». Наша краіна мае столькі прыродных рэсурсаў, багаццяў, мы маглі б квітнець! Але — не. Пустазелле-трава, у эканоміцы манаполія — і карупцыя…

Хай у Беларусі людзі жывуць небагата, але не бядуюць і не галадаюць, ядуць сваю чыстую і здаровую ежу, а не сурагаты. Там на першым месцы чалавек, а грошы на дзясятым, а ў нас усё наадварот: на першым месцы грошы, а чалавек на дзясятым.

Гонар і хвала таму прэзідэнту, які вядзе такую палітыку ў дачыненні да сваёй дзяржавы!», — заканчвае свой хвалебны пост блогерка.

У нейкі момант чытання эсэ Наталлі склалася ўражанне, што ён можа быць заказным. Але жанчына патлумачыла нам, што проста любіць і Беларусь, і Расію аднолькава, таму так шчыра выказвае свае пачуцці. Але ўдакладніла:

«Вядома, я распавяла толькі пра добрае, пра негатыў не пісала. Ён ёсць у любым месцы».

Захапіўшыся Беларуссю, жанчына марыць аддаць вучыцца ў Мінск сваё дзіця ў IT-сферу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0