Следчыя высвятляюць прычыны смерці 19-гадовага першакурсніка ў сталіцы. Яго цела знайшлі ў пакоі інтэрната ў мінулыя выходныя. Падрабязнасці паведамілі TUT.BY ва Упраўленні Следчага камітэта па Мінску.
Маладога чалавека знайшлі ў зачыненым знутры пакоі інтэрната па праспекце Незалежнасці ў мінулую суботу. Гэта студэнт першага курса, ураджэнец расійскага Курска.
«Пра адсутнасць маладога чалавека паведаміла супрацоўніку ўстановы дзяўчына, якая не змагла да яго датэлефанавацца. Сусед загінулага на выходныя з'ехаў дадому», — распавяла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Марына Дранькова.
На целе юнака не было бачных прыкмет крымінальнага характару. Па словах знаёмых, напярэдадні ўвечары яны разам выпівалі.
Па дадзеных TUT.BY, хлопец — студэнт БНТУ.