Фота Сяргея Гудзіліна

Рэч у тым, што 17 красавіка — Радаўніца, і працоўны дзень з панядзелка, 16 красавіка, пераносіцца на суботу, 14 красавіка. Такім чынам выходнымі будзе тры дні: 15—17 красавіка (нядзеля — аўторак).

Таксама працоўны дзень з панядзелка, 30 красавіка, пераносіцца на суботу, 28 красавіка. Выходнымі праз месяц будзе тры дні: 29 красавіка — 1 мая (нядзеля — аўторак).

У маі пераносаў не будзе. Выходны дзень 9 мая выпадае на сераду.

Наступны перанос будзе толькі ў ліпені, калі за панядзелак 2 ліпеня трэба будзе адпрацаваць 7 ліпеня.

Такім чынам у канцы чэрвеня — пачатку ліпеня будзе ажно чатыры выходныя: з 30 чэрвеня па 3 ліпеня (субота — аўторак).

Разам з тым, як зазначаецца ў пастанове Саўміна, арганізацыям з улікам спецыфікі вытворчасці даецца права ажыццяўляць перанос у адпаведнасці з заканадаўствам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру