Старшына разведроты Паветрана-дэсантных войскаў Расіі Асхаб Алібекаў праславіўся, дзякуючы свайму каналу на ютубе. У ім вайсковец бязлітасна крытыкуе прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

«Слухай, Пуцін Уладзімір Уладзіміравіч, ідзі дадому, ідзі да жонкі сваёй, жонкай сваёй займайся, краіну не чапай. Ты ўжо амаль 20 гадоў ва ўладзе, ты нікому дыхаць не даеш. Гэта хлусня, што нашых салдатаў няма ва Украіне, мы там гінем, ты цкуеш нашых салдат з украінскім народам.

Украінскія браты — гэта нашы браты. Калі ты заб’еш украінцаў, то хто наступныя на чарзе? Беларусы? Беларусы, так? А пасля хто? Татары? Хочаш усю Расію знішчыць? Усе могілкі ў Расіі запоўненыя магіламі маладых хлопцаў. Твае рэйтынгі падымаюцца толькі за кошт вайны. Табе не надакучыла забіваць нашых салдатаў?» — эмацыйна кажа Алібекаў.

Пасля таго, як гэтае відэа было запісанае, Алібекава звольнілі з расійскага войска. Афіцыйнай прычынай стала бойка са службоўцам, якая адбылася за некалькі гадоў да гэтага. Неафіцыйна ж яму сказалі, што не будуць звальняць, калі ў відэа папросіць прабачэнне ў Пуціна.

15 сакавіка ў Наварасійску Алібекаў быў затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў і арыштаваны на 10 сутак. Справа ў тым, што мужчына планаваў быць назіральнікам на прэзідэнцкіх выбарах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

6
Каментатар / Адказаць
20.02.2016 / 08:19
Эх, з'ядуць яго свае ж, за праўду з' ядуць
5
Каментатар / Адказаць
20.01.1996 / 08:03
Кажа Праўду !Але ніхто не прыйдзе.
5
Каментатар / Адказаць
20.09.2011 / 09:05
Неожиданно, спасибо, россиянин. Только боюсь, что мы больше никогда его больше не сможем услышать.
Паказаць усе каментары/ 49 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру