Некаторыя паслугі паштовай сувязі падаражэюць з 2 красавіка. Такая інфармацыя размешчана на сайце РУП «Белпошта».

З 2 красавіка зменяцца тарыфы на асобныя нерэгулюемыя ўнутрырэспубліканскія паслугі паштовай сувязі агульнага карыстання. Гэта перасыланне простых дробных пакетаў, адпраўленняў «1 клас», заказной пісьмовай карэспандэнцыі, карэспандэнцыі з абвешчанай каштоўнасцю, пасылак. Павышэнне тарыфаў на паслугі складзе ў сярэднім 6% да ўзроўню тарыфаў, якія дзейнічаюць з 27 сакавіка 2017 года.

«Белпошта» адзначае, што застануцца нязменнымі тарыфы на перасылку ўнутрырэспубліканскіх адпраўленняў ЕМS, паштовага грашовага пераводу, паслуг «Паштовы кур'ер», «Прамая паштовая рэклама», «Паштовы маркетынг», «Мясцовая пасылка», «Экспрэс-курьер».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0