Стваральнік ботнэта «Андрамеда» паклапаціўся пра тое, каб шкоднасная праграма не атакавала беларусаў. Пра гэта распавёў Аляксандр Махнач, следчы па асабліва важных справах упраўлення па расследаванні злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі і інтэлектуальнай уласнасці Следчага камітэта падчас Канферэнцыі IT Security 2018, паведамляе Tut.by.

— Справа досыць цікавая, займаўся гэтым беларус, можна сказаць, адзін са стаўпоў айчыннага хакінгу, — распавёў Аляксандр Махнач. — Выкарыстоўвалася інфармацыя карпарацыі Microsoft, якая ўпершыню афіцыйным шляхам трапіла ў матэрыялы крымінальнай справы. Па гэтых дадзеных, штомесяц адбывалася ад 3 да 4 мільёнаў заражэнняў камп'ютараў па ўсім свеце.

— Калі эксперты праводзілі аналіз кода, казалі, што чалавек, які гэта напісаў — рэальны геній. Прычым п'яны геній, таму што цвярозы такое не напіша — такія там былі хады.

Праца бота пачыналася з таго, што ён правяраў краінавую прыналежнасць камп'ютара — па раскладцы клавіятуры. Калі раскладка была руская, беларуская, украінская або казахская, ён пераставаў працаваць. Пра што цяпер грамадзянін і кажа: «Гэта вялікі паказчык, я думаў, мне залічыцца». Ну, напэўна, залічыцца, — з іроніяй адзначыў прадстаўнік СК.

Нагадаем, удзельніка кіберзлачыннай групоўкі затрымалі ў лістападзе 2017 года. Над тым, каб спыніць працу «Андрамеды», працавалі Еўрапол, ФБР, праваахоўныя органы Германіі, Аўстраліі, Беларусі, Канады, Чарнагорыі, Сінгапура і Тайваня. Таксама дапамагалі спецыялісты з Microsoft і ESET.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Каментатар / Адказаць
18.02.2004 / 22:57
Ну можна павіншаваць нашы спецслужбы з крутым спецыялістам. У турму такіх наўрадці саджаюць.
5
Каментатар / Адказаць
28.10.1980 / 07:33
Ой якi ён добранькi .... але не веру, у гэтую салодкую казачку , для прастачкоу
3
Каментатар / Адказаць
27.09.1977 / 00:29
красава..
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру