29 сакавіка адбыліся суды над блогерамі Аляксандрам Кабанавым і Сяргеем Пятрухіным, якіх затрымалі напярэдадні Дня Волі, паведаміў Tut.by праваабаронца Раман Кісляк.

Суд Ленінскага раёна Брэста прызнаў Сяргея Пятрухіна вінаватым у непадпарадкаванні супрацоўніку органаў унутраных спраў і прызначыў 45 базавых велічынь (1102,5 рубля) штрафу.

У Бярозе Аляксандра Кабанава прызналі вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве паўторна на працягу года і далі 40 базавых (980 рублёў) штрафу.

Сяргея Пятрухіна затрымалі ўвечары 23 сакавіка ў Брэсце, а Кабанава — 24 сакавіка ў Бярозе. Выходныя яны правялі ў ізалятарах часовага ўтрымання. 26 сакавіка падчас судоў абодва заявілі хадайніцтвы аб прадастаўленні адваката. Суддзі іх задаволілі, прызначылі наступныя пасяджэнні на 29 сакавіка і вызвалілі блогераў з-пад варты.

Блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў асвятляюць на сваім канале ў YouTube пратэсты вакол будаўніцтва пад Брэстам акумулятарнага завода. У прыватнасці, яны выкладваюць справаздачы аб сустрэчах праціўнікаў будаўніцтва прадпрыемства, якія з 25 лютага кожную нядзелю сустракаюцца на плошчы Леніна ў Брэсце.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Каментатар / Адказаць
16.08.1987 / 21:32
А где почитать блог Кабанова.подскажите.на сайте ОГП тоже не нашел...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру