У Клічаве шукаюць зніклага на рацэ сямігадовага хлопчыка, паведаміў БелТА старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Асвод Мікалай Майсееў.

Ён распавёў, што сёння групы МНС і Асвода Магілёўскай вобласці шукалі ў рацэ Ольса (Клічаў) сямігадовага хлопчыка, які зваліўся ў ваду. «На зіму мы сыходзілі пры высокай вадзе. Рэкі ўсе былі вышэй за звычайны ўзровень, калі стаў лёд, а затым вада сышла і на беразе засталіся так званыя балкончыкі — да берага прымерзлі ільдзінкі. Зараз Ольса вызвалілася ад лёду і выйшла на разліў. Атрымалася, што дзіця выйшла на гэты балкончык, з'ехала з крыгі ў ваду, і яго панесла плынню. Сёння адпрацавала група МНС нашай вобласці і наша пошукавая група Асвод, на жаль, дзіця мы не выявілі. Заўтра пошукі будуць працягвацца», — сказаў ён.

Хлопчык быў разам са сваёй суседкай. «Дзяўчынка, якая ўсё гэта бачыла, паспрабавала клікаць на дапамогу, але там прыватны сектар і ніхто не адазваўся. Потым яна пабегла дадому, і адтуль яны ўжо выклікалі МНС», — адзначыў Мікалай Майсееў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Каментатар / Адказаць
08.06.2015 / 21:50
Бедные родители, такое горе.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру