Уладзіміра Косціна затрымалі разам з тым, хто яму прапаноўваў хабар, 20 сакавіка. Зараз абодва знаходзяцца ў СІЗА КДБ, паведамляе Tut.by.

Пра тое, што на дырэктара Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Уладзіміра Косціна надзелі кайданкі, стала вядома з афіцыйнага паведамлення КДБ. Гаварылася: яго затрымалі з доказамі злачынства пры атрыманні хабару ў 3500 даляраў. Разам з Косціным затрыманы і хабарадавальнік. Абодва з 20 сакавіка знаходзяцца ў СІЗА КДБ.

— Гэта далёка не першы хабар, Косцін сістэматычна атрымліваў хабар за вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю. У цяперашні момант яму прад'яўлена абвінавачванне, — распавяла крыніца.

У дачыненні да кіраўніка Дэпартамента авіяцыі Мінтранса Беларусі Уладзіміра Косціна заведзеная крымінальная справа па ч. 3 арт. 430 (Атрыманне хабару паўторна, альбо шляхам вымагальніцтва, альбо ў буйным памеры). Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ад 5 да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Чалавеку, які перадаваў яму грошы, прад'явілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 431 (Даванне хабару паўторна або ў буйным памеры). Калі віна будзе даказаная, фігуранту крымінальнай справы пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру