AP

AP

Першымі словамі акцёра Арнольда Шварцэнэгера пасля тэрміновай аперацыі на адкрытым сэрцы сталі I'm back («Я вярнуўся»). Пра гэта ў Twitter паведаміў прадстаўнік артыста Дэніэл Кетчэл.

«Шварцэнэгер прыйшоў у сябе і яго першымі словамі сталі I'm back, так што ён у добрым настроі», — напісаў Кетчэл. Рэпліка Шварцэнэгера, па ўсёй бачнасці, адсылае да культавай фразы яго персанажа Тэрмінатара I'll be back.

Паведамляецца, што стан артыста стабільны.

Як паведамлялася 30 сакавіка, Шварцэнегер перанёс экстранную аперацыю на сэрцы. 70-гадоваму артысту неабходна было замяніць клапан у катэтэры. У ходзе хірургічнага ўмяшання паўсталі ўскладненні, пасля чаго ўрачы прынялі рашэнне тэрмінова праапераваць Шварцэнэгера на адкрытым сэрцы. Аперацыя доўжылася некалькі гадзін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0