У 2017 годзе замежнікі купілі ў Польшчы тавараў на 42 млрд 500 млн. Злотых. Гэта больш за 9 млрд 800 млн еўра. Такую інфармацыю агучыла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы, перадае DELFI.

Сума 2017 года павялічылася на 6,2% у параўнанні з 2016 годам. У сваю чаргу палякі набылі за мяжой тавараў на 20 млрд 100 млн злотых (больш за 4 млрд 750 млн еўра).

Больш за ўсіх у Польшчы пакупкі рабілі немцы (40,5% ад агульнай сумы набытых замежнікамі тавараў), украінцы (26,3%), чэхі (11,5%), славакі (7,6%), беларусы (7,7% ), літоўцы (4,5%) і расіяне (1,7%).

У 2017 годзе мяжу Польшчы перасекла 287 млн 100 тыс. чалавек — гэта на 4% больш у параўнанні з 2016 годам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру