Фота: kurier.lt

Фота: kurier.lt

У Салечнікі з Беларусі прыбыў цягач Volvo з паўпрычэпам Schmitz, ён праязджаў праз усталяванае на КПП стацыянарнае абсталяванне для вымярэння іанізуючага выпраменьвання. Абсталяванне зафіксавала перавышэнне дапушчальнай нормы.

І на цягачы і на паўпрычэпе былі расійскія нумары. Цягачом кіраваў 24-гадовы грамадзянін Беларусі. Асабістыя дакументы і дакументы на машыну ў яго былі ў парадку. У паўпрычэпе знаходзіліся былыя ў карыстанні будаўнічыя матэрыялы: цэгла і блокі. Іх везлі ў Германію.

Узровень радыяцыі будаўнічых матэрыялаў склаў 1,5 мікразіверта за гадзіну. Дапушчальны фон складае 0,2 мікразіверта за гадзіну. Памежнікі выявілі крыніцу выпраменьвання — гэта ізатоп Радый-226.

Літоўскія памежнікі не далі цягачу праехаць у Літву. Яго вярнулі ў Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0