Пры праверцы спецыялісты Рассельгаснагляду выявілі, што ў канцы сакавіка пад выглядам беларускай прадукцыі з горада Столін ў Брэсцкай вобласці на тэрыторыю Расеі была ўвезеная 18-тонная партыя бульбы егіпецкага паходжання. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце ведамства.

ТАСС

ТАСС

Неадпаведнасць, паводле матэрыялаў расійскай Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе, была выяўлена 30 сакавіка на кантрольным пункце пропуску Далосцы ў Пскоўскай вобласці. На бульбу, як удакладнілі ў ведамстве, былі выдадзеныя міжнародная таварна-транспартная накладная, а таксама фітасанітарны сертыфікат Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі Беларусі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін.

Аднак на частцы ўпаковак прадукту спецыялісты Рассельгаснагляду, па дадзеных службы, знайшлі маркіроўку, якая сведчыла пра тое, што насамрэч бульба з Егіпта.

У сувязі з гэтым Рассельгаснагляд, як падкрэслілі ў ведамстве, выказаў «сур'ёзную занепакоенасць». «У выпадку паўторнага выяўлення падобных выпадкаў Рассельгаснагляд будзе вымушаны ўвесці часовыя абмежаванні на пастаўкі ў Расію беларускай бульбы ў суправаджэнні беларускіх фітасанітарных сертыфікатаў», - прыгразілі ў ведамстве, заўважыўшы, што выяўленая спецыялістамі партыя агародніны з Егіпта «ў мэтах недапушчэння ўвозу на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі небяспечнай прадукцыі з каранціннымі для Расіі аб'ектамі» будзе вернутая Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?