Пра гэта паведаміў БЕЛТА старшы пракурор аддзела пракуратуры Мінскай вобласці Генадзь Вештарт.

«1 студзеня двое жыхароў в.Лугавая адлавілі каля дома сабаку, што належала дачцэ адной з вясковак. Затым сабаку павесілі. У працэсе сабака ўкусіў аднаго з мужчын за запясце», — распавёў Генадзь Вештарт.

Высветлілася, што забіць сабаку вяскоўцам прапанавала суседка, якая неўзлюбіла жывёлу за тое, што напярэдадні неаднаразова палохала яе гусей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0