Сістэма AlterEgo складаецца з пераноснай гарнітуры, якая надзяваецца на вуха і сківіцу карыстальніка, а таксама вылічальнай сістэмы апрацоўкі звестак.
У працы прылады выкарыстоўваецца з'ява субвакалізацыі: калі чалавек уяўляе якое-небудзь слова, мозг пасылае сігналы ў цягліцы твару і горла, каб сфармаваць гэтае слова для вымаўлення.
AlterEgo счытвае гэтыя сігналы, апрацоўвае іх, і галасавы памочнік выдае зваротную сувязь. Што праўда, пакуль сістэма працуе толькі з кароткім спісам фраз і словаў, якія карыстальнік загадзя прамаўляе ў думках, каб наладзіць прыладу пад сябе.
0
0
0
0
0
0