Урад вызначыў, хто будзе падпадаць пад дзеянне абноўленага дакумента па дармаедства — дэкрэта № 1, і якія паслугі яны будуць аплачваць па поўным тарыфе. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай урада ад 31 сакавіка 2018 г. № 239, піша Tut.by.
Так, незанятыя ў эканоміцы будуць па поўным тарыфе плаціць за жыллёва-камунальныя паслугі. Акрамя таго, у рэгіёнах створаць камісіі, якія будуць прымаць рашэнні па тых, хто трапіў пад дзеянне дэкрэта аб садзейнічанні занятасці.
Каго будуць лічыць занятымі ў эканоміцы?
Да тых, хто заняты ў эканоміцы, будуць адносіць:
- тых, хто працуе па працоўнаму дагавору (кантракту);
- ІП, адвакатаў, натарыусаў, рамеснікаў, а таксама тых, якія займаюцца агратурызмам;
- хто выконвае работы па грамадзянска-прававых дагаворах;
- тых, хто выплачвае адзіны падатак;
- вайсковаслужбоўцаў, супрацоўнікаў ваенізаванай арганізацыі, якія маюць спецыяльныя званні, ваеннаабавязаных падчас праходжання вайсковых або спецыяльных збораў, а таксама тых, хто праходзіць альтэрнатыўную службу;
- творчых работнікаў, статус якіх пацвярджаецца творчым саюзам або прафесійным сертыфікатам творчага работніка;
- святароў, удзельнiкаў (сябраў) манастыра, манаскай супольнасці, а таксама навучэнцаў духоўных навучальных устаноў;
- членаў нацыянальных і зборных каманд па відах спорту;
- беспрацоўных, якія зарэгістраваны ў цэнтрах занятасці або праходзяць перанавучанне ад цэнтраў занятасці.
Тыя, хто выхоўвае дзяцей да 7 гадоў, дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў, траіх і больш непаўналетніх дзяцей, таксама трапляюць у лік тых, хто заняты ў эканоміцы.
Тыя, хто атрымлівае адукацыю ў дзённай форме, а таксама якія атрымліваюць адукацыю на хаце таксама будуць лічыцца занятымі ў эканоміцы. Выключэнне — тыя, хто праходзіць навучальныя курсы (лекторыі, тэматычныя семінары, практыкумы, трэнінгі, афіцэрскія курсы) і адукацыйныя праграмы ўдасканалення магчымасцяў і здольнасцяў асобы.
Занятымі ў эканоміцы таксама лічацца тыя, хто займаецца вытворчасцю прадукцыі раслінаводства (за выключэннем прадукцыі кветкаводства, дэкаратыўных раслін, іх насення і расады), жывёлагадоўлі (за выключэннем гарадоў Брэста, Віцебска, Гомеля, Гродна, Мінска, Магілёва) на зямельным участку, прадастаўленым для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, вядзення сялянскай (фермерскай) гаспадаркі, будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома, у тым ліку будаўніцтва і (або) абслугоўвання аднакватэрнага, блакіраванага жылога дома, абслугоўвання зарэгістраванай арганізацыяй па дзяржаўнай рэгістрацыі кватэры ў блакіраваным жылым доме.
Спартсмены-навучэнцы спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў, дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ (спецыялізаваных дзіцяча-юнацкіх школ алімпійскага рэзерву), уключаных у структуру клубаў па віду (відах) спорту ў выглядзе адасобленых структурных падраздзяленняў таксама адносяць да занятых да эканомікі.
Каго выключылі са спісу незанятых?
Пры гэтым з ліку працаздольных грамадзян, якія не занятыя у эканоміцы, выключаюцца грамадзяне, занятасць якіх па аб'ектыўных прычынах цяжкая або немагчымая. Так, да працаздольных грамадзян, незанятых ў эканоміцы, не будуць адносіць:
- беларусаў, з якімі спынены працоўныя адносіны, — на працягу квартала, наступнага за кварталам, у якім адбылося звальненне. Пры гэтым у выпадку скасавання працоўнага дагавора (кантракта) з-за скарачэння колькасці або штату работнікаў, неадпаведнасці работніка займаемай пасадзе або выконваемай рабоце з прычыны стану здароўя, які перашкаджае працягу гэтай працы, заканчэння тэрміну дзеяння кантракту — на працягу 6 месяцаў з даты звальнення.
- вайсковаслужбоўцаў, супрацоўнікаў (работнікаў) ваенізаванай арганізацыі, якія мелі спецыяльныя званні рэзервістаў падчас праходжання заняткаў і вучэбных збораў, а таксама праходзілі альтэрнатыўную службу на працягу 6 месяцаў, пачынаючы з месяца, у якім былі спыненыя названыя адносіны;
- выпускнікоў дзённай формы атрымання адукацыі, а таксама адукацыі на хаце, за выключэннем дадатковай адукацыі — да канца каляндарнага года, у якім быў атрыманы дыплом.
- навучэнцаў духоўных навучальных устаноў, — да заканчэння каляндарнага года, у якім былі спыненыя адукацыйныя адносіны;
- прызнаных інвалідамі (незалежна ад групы, прычыны, даты наступлення і тэрміну інваліднасці), а таксама прызнаных па рашэнні суда недзеяздольнымі; якія знаходзяцца на прымусовым лячэнні.
- якія здаюць ўнаём жылыя і нежылыя памяшканні, машына-месцы пры выплаце падаходнага падатку з фізічных асоб;
- якія выконвалі на працягу поўнага сезона сезонныя працы;
- знаходзіліся пад медыцынскім наглядам у перыяд цяжарнасці і родаў;
- адбываюць пакаранне па прыгаворы суда і змешчаных у лячэбна-працоўных прафілакторыях;
- муж і жонка вайскоўца, які праходзіць ваенную службу па кантракце, ваенную службу афiцэраў па прызыву, маладога спецыяліста, які прыступіў да працы па размеркаванні (пераразмеркавання) або кірунку (наступнаму напрамку) на працу, — на час іх сумеснага пражывання ў мясцовасці, дзе няма магчымасці працаўладкавацца.
Акрамя таго, не будуць адносіць да незанятых ў эканоміцы таксама тых, хто атрымлівае пенсію па інваліднасці ці па прычыне страты карміцеля з-за няшчаснага выпадку на вытворчасці або прафесійным захворваннем, якія атрымліваюць штомесячныя страхавыя выплаты ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў.