Адзін з удзельнікаў экспертнай групы па распрацоўцы Дэкрэта №8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі» Дзяніс Алейнікаў паведаміў, што ўкраінскія законатворцы выкарыстоўвалі вопыт беларусаў пры падрыхтоўцы праекта Закона «Пра розвиток цифрової економіки».

 

 

Па словах Алейнікава, Дэкрэт №8 «задаў магутны ўсплёск руху на лічбавізацыю» ў многіх краінах рэгіёна. І з'яўленне яго «копіі» на разглядзе ў Вярхоўнай Радзе Украіны пацвярджае гэты факт.

Праўда, з аўтарамі зыходнага тэксту ніхто з украінскіх законатворцаў ня звязваўся.

— Тэксты законаў не з'яўляюцца аб'ектамі аўтарскага права, і таму тут у мяне няма пытанняў, што запазычаюць напісаны намі тэкст, — патлумачыў dev.by Дзяніс Алейнікаў, старшы партнёр юрыдычнай кампаніі «Алейнікаў і партнёры». — Ёсць гонар за нашу краіну. Мы задаём трэнд у тэхналагічным праве, нашы канцэпцыі цікавыя замежным заканадаўцам.

Аднак капіяванне без адаптацыі і без кансультацый са спецыялістамі, якія рыхтавалі тэкст Дэкрэта, гэта не зусім правільна, лічыць юрыст. Правільна, калі пры гэтым законапраект адаптуецца да рэалій канкрэтнай краіны, як, напрыклад, законапраект, унесены ў расійскую Дзярждуму.

— Украінцы практычна цалкам капіююць большасць палажэнняў Дэкрэта №8 без уліку сувязі тэксту з прававой сістэмай сваёй краіны. Напрыклад, украінскія дэпутаты запазычылі ў нас нават тэрміны, якія маюць у Беларусі вельмі спецыфічнае значэнне, такія як «тэхналагічны ўклад». Яны таксама не ўлічылі што, у нас, напрыклад, дзейнасць аператараў крыптаплатформ і іншых аператараў, якія працуюць з крыптавалютамі, ажыццяўляецца ў Парку высокіх тэхналогій. Калі ў нас напісана «рэзідэнты ПВТ», то там проста «рэзідэнты Украіны». Пры гэтым ніхто не звярнуў увагу, што без уліку іншых спецыяльных палажэнняў заканадаўства, наяўных у нас, запазычаны ў нас тэкст нежыццяздольны. У нас Дэкрэт дапаўняўся шматстаронкавым Палажэннем аб Парку высокіх тэхналогій, які прадугледжвае спецыяльныя падыходы да парадку ажыццяўлення такой дзейнасці. Украінскія дэпутаты не ўлічылі гэтага, на жаль, - падкрэслівае Алейнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?