Sean M. Haffey/Getty Images

Sean M. Haffey/Getty Images

У ЗША паліцэйскія арыштавалі байца змяшаных адзінаборстваў з Ірландыі Конара Макгрэгара, які напаў на аўтобус з байцамі Абсалютнага байцоўскага чэмпіянату (UFC). Пра гэта паведаміла прадстаўнік нью-ёркскай паліцыі, перадае Reuters. Раней паліцыя выдала ордар на арышт спартсмена.

Паводле яе слоў, баец сам прыйшоў у пастарунак і здаўся паліцыі. Яна дадала, што пакуль супраць Макгрэгара не выстаўлены абвінавачанні.

Напад на спартсменаў UFC адбыўся ў Брукліне. МакГрэгар і некалькі байцоў атакавалі аўтобус, у якім быў, у прыватнасці, расійскі баец Хабіб Нурмагамедаў. Ірландзец кінуў у аўтобус вазок і разбіў акно. Пасля гэтага баец, які збіраўся кідаць у аўтобус і іншыя прадметы, быў спынены паліцыянтамі. У выніку інцыдэнту амерыканскі спартовец Майкл К'еза атрымаў раненні.

Як паведамляе Reuters, на гэтым тыдні Нурмагамедаў у гатэлі пасварыўся з яшчэ адным расіянінам Арцёмам Лобавым, сябрам і спарынг-партнёрам Макгрэгара. Агенцтва адзначае, што гэты канфлікт мог справакаваць ірландскага спартсмена на напад на аўтобус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?