РФПЛ

РФПЛ

У чацвер прайшлі першыя матчы 1/4 фіналу футбольнай Лігі Еўропы. ЦСКА, які трэніруюць беларускія спецыялісты Віктар Ганчарэнка і Аляксандр Ермаковіч, прайграў у Лондане «Арсеналу» з лікам 1:4.

Усе мячы былі забітыя ў першым тайме. Ааран Рэмзі і Аляксандр Ляказэт аформілі па дублі, у ЦСКА забіў Галавін.

Іншыя вынікі дня: «Атлетыка» — «Спортынг» — 2:0, «Лацыа» — «Зальцбург» — 4:2, «Ляйпцыг» — «Марсэль» — 1:0.

Матчы ў адказ — 11 красавіка.

«Арсенал» быў супернікам БАТЭ ў групавым турніры Лігі Еўропы, беларусы двойчы прайгралі: у Барысаве 2:4, у Лондане — 0:6.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0