Вялікдзень увайшоў у тройку самых папулярных святаў у Расіі. Большая частка жыхароў краіны мае намер адзначаць праваслаўнае свята, выконваючы велікодныя абрады, паказала апытанне ВЦІОМа, піша ria.ru. Па падліках сацыёлагаў, «31% расіянаў лічаць для сябе важным гэты дзень».

Праваслаўны Вялікдзень саступіў толькі Дню Перамогі, важнасць якога адзначылі 71%, і Новаму году, які назвалі 60% апытаных. Найменш папулярным святам сярод жыхароў краіны стала Раство — пра яго згадалі ўсяго 25% рэспандэнтаў.

Апытанне было праведзена метадам тэлефоннага інтэрв'ю 1 і 2 красавіка. Усяго ў апытанні прынялі ўдзел 2 тыс. паўналетніх расіянаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0