Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 красавіка, паводле папярэдніх звестак, склалі 6 994,6 мільёна даляраў ЗША (у эквіваленце), паведамляе прэс-служба Нацбанка.

За сакавік 2018 года золатавалютныя рэзервы знізіліся на 98,8 млн. даляраў ЗША (на 1,4%) пасля росту ў лютым 2018 года на 616,1 млн. даляраў ЗША (на 9,5%).

Зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў па выніках сакавіка абумоўлена планавым пагашэннем Урадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на агульную суму каля 415 млн. даляраў ЗША, адзначаецца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0