Школы і гімназіі будуць працаваць у суботу 14 і 28 красавіка па раскладзе панядзелка, паведамілі «Мінск-Навінам» у камітэце па адукацыі Мінгарвыканкама.
Дзіцячыя сады будуць працаваць у звычайным рэжыме, без скарачэння часу знаходжання выхаванцаў. Ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў гэтыя дні таксама пройдуць заняткі па графіку панядзелка.
Нагадаем, 14 красавіка (субота) беларусы будуць адпрацоўваць выходны дзень 16 красавіка, 28 красавіка — выходны 30 красавіка.