4 красавіка каля цеплатрасы па вуліцы Целешава у Бялынічах знайшлі цела нованароджанага хлопчыка.

Бялыніцкім раённым аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа за прычыненне смерці па неасцярожнасці.

«Папярэдне высветлена, што роды праходзілі не ў медыцынскай установе. Цела нованароджанага дастаўлена ва ўпраўленне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці для правядзення судова-медыцынскага даследавання, падчас якога будзе ўстаноўлена дакладная прычына смерці», - паведамляе Следчы камітэт.

Праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па вызначэнні асобы біялагічнай маці. У сувязі з гэтым супрацоўнікі праваахоўных органаў звяртаюцца да грамадзян, якія валодаюць інфармацыяй, якая дапаможа раскрыць злачынства. Просьба звяртацца па тэлефонах 8 (02232) 5-19-40 або 375.333.994.004 МТС, або па тэл. 102. Ананімнасць гарантуецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?