Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з членам Цэнтральнага ваеннага савета, членам Дзяржсавета, міністрам абароны КНР Вэем Фэнхэ, піша БелТА.

«У наш час вы адыгралі вырашальную ролю ва ўзмацненні абараназдольнасці Беларусі. Вы дапамаглі нам стварыць самыя сучасныя касмічныя падраздзяленні, адправіць на арбіту самы сучасны спадарожнік. Мы з вамі стварылі ў Беларусі самы сучасны цэнтр кіравання палётамі. Вы дапамаглі нам стварыць самае сучаснае ракетнае ўзбраенне для беларускай арміі. На падставе гэтага, я думаю, мы стварылі больш сучасныя ўзоры ракетнага ўзбраення, якія зацікавяць ўжо і ваша войска. Я ўдзячны вам за тую бязвыплатную дапамогу, якую вы аказвалі нашаму войску», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

 Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь у даўгу не застанецца. «Вы гэта павінны ведаць, і ўсё кіраўніцтва Кітая павінна аб гэтым ведаць», — сказаў ён.

«Вы нам падставілі плячо ў самы складаны час, калі ўвесь Захад увёў санкцыі супраць Беларусі. Мы гэта памятаць будзем доўга. У вас ёсць тут надзейныя сябры», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0