5 красавіка суд Партызанскага раёна Мінска вынес прысуд двум супрацоўнікам Гомельскай цэнтральнай гарадской паліклінікі. Іх прызналі вінаватымі ў атрыманні хабараў, паведамляе прэс-служба суда.

Абвінавачанымі па справе праходзілі былы галоўны доктар Гомельскай цэнтральнай гарадской паліклінікі, а таксама загадчык біяхімічнай лабараторыі ва ўстанове.

Раней высветлілася, што галоўны доктар заключыў з камерцыйнай фірмай дагавор на атрыманне бязвыплатнай спонсарскай дапамогі — атрыманне аналізатараў. Пры гэтым медык абяцаў закупляць рэагенты для абсталявання менавіта ў гэтага пастаўшчыка (у за чатыры гады - на 52 тысячы рублёў).

За ўсё гэта, па версіі следства, галоўны доктар атрымаў хабар. У адным з эпізодаў фігураваў пакет з пляшкай спіртнога і канвертам, дзе знаходзілася 2,5 тысячы еўра. Пазней атрымаў яшчэ 800 даляраў.

«Праявіў слабасць», - прызнаў доктар сваю віну ў судзе.

Іншы фігурант абвінавачваўся ў атрыманні двух хабараў, але прызнаў толькі адну.

У выніку кожны з медыкаў асуджаны на 3 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У мужчын канфіскуюць маёмасць, а таксама забароняць на працягу пяці гадоў займаць пэўныя пасады. Прысуд яшчэ не ўступіў у сілу і можа быць абскарджаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0