Пазафракцыйны дэпутат Андрэй Дзенісенка на наступным тыдні плануе зарэгістраваць у Вярхоўнай Радзе прапанову перайменаваць Днепрапятроўскую вобласць у Січаслаўскую, піша Украінская праўда.

«У мяне на руках 150 подпісаў народных дэпутатаў пад праектам змяненняў у Канстытуцыю Украіны — за перайменаванне Днепрапятроўскай вобласці на Січаслаўскую. З розных фракцый і груп, акрамя Апазіцыйнага блока», - напісаў ён у Facebook.

Ён лічыць, што «сумеснымі намаганнямі грамадскасці, навукоўцаў і дзеячаў культуры, якія ініцыявалі гэты працэс, і народных дэпутатаў край пяці сечай нарэшце атрымае годную назву, пазбавіцца кляйма прозвішча аднаго з арганізатараў Галадамору».

Два гады таму ў рамках працэсу дэкамунізацыі горад Днепрапятроўск, названы ў 1926 г. у гонар савецкага дзеяча Грыгорыя Пятроўскага, быў перайменаваны ў Днепр, а вось назва вобласці пакуль засталася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0