Адбылося ўсё ўдзень 31 сакавіка.

Віцяблянка выйшла з дому з двума дзецьмі. У момант, калі жанчына праходзіла міма, п'яны хуліган схапіў яе за капюшон і прыставіў нож да горла.

Сведкамі нападу сталі двое будаўнікоў, якія займаліся рамонтам фасада дома. Яны змаглі выбіць нож з рук мужчыны, скруцілі яго і ўтрымлівалі да прыезду міліцыі.

Мужчыну затрымалі. Яму 58 гадоў, ён нідзе не працуе, са слоў суседзяў, злоўжывае спіртным і пастаянна ўчыняе дэбошы. Сваёй сям'і ў мужчыны няма. Жыве разам з маці.

Цяпер мужчына пад вартай. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?