• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Тэатр
Фота 2 з 4
07.04.2018 / 06:33

Спектакль «Ляцелі арэлі» ў Гомельскім тэатры выклікаў пратэсты. Крытык Стрэльнікаў: Дзякуй за смеласць! 23

Прэм'ера п'есы Канстанціна Сцешыка «Ляцелі арэлі» ў Гомельскім гарадскім маладзёжным тэатры чакана зрабілася прычынай скандалу. Частка публікі ў сацыяльных сетках і пісьмовых водгуках на спектакль выказалася катэгарычна супраць спектакля, былі нават заклікі пісаць звароты ў Міністэрства культуры: «Гэта разбурае псіхіку моладзі, яна і так падарваная».

«Чаму бюджэтныя грошы расходуюцца на прапаганду гвалту, суіцыду, разбэшчвання малалетніх і асацыяльных паводзінаў».

Жорсткая праўда ў тым, што дзеля таго, каб перапыніць «гвалт, суіцыды, разбэшчванне малалетніх і асацыяльныя паводзіны», робіцца вельмі шмат, але недастаткова. Менавіта таму тэма здаецца такой балючай і дыскусія ў сацыяльных сетках сягае за сотню каментароў. Дырэктар тэатра, акцёры і многія гледачы адстойваюць сваё права на шчырую размову, вынікам якой можа зрабіцца якраз новыя шляхі для рашэння складаных праблем.

Як правільна разумець смерць?

Канстанцін Сцешык — адзін з самых вядомых прадстаўнікоў новай хвалі беларускай драматургіі. Сучасных беларускіх драматургаў сапраўды часта папракаюць у чарнушнасці, але для тых, хто клапаціцца, каб тэатр адказваў на важныя выклікі сённяшняга дня, такога пытання не ўзнікае.

П'есу Сцешыка «Запалкі» для малой сцэны ўпадабаў нават Мікалай Пінігін, хаця, трэба прызнаць, прэм'ера ў Купалаўскім тэатры не зрабілася поспехам. А вось у гомельскай пастаноўцы, на маю думку, рэжысёрам і акцёрам удалося падабраць правільныя ключыкі да сучаснага аўтара.

Але каб завяршыць тэму дыскусіі вакол гомельскага спектакля, то яна цікавым чынам паўтарае калізію самой п'есы. Адна са шматлікіх сюжэтных ліній п'есы пра 16-гадовую дзяўчыну Ксенію з суіцыдальнымі схільнасцямі, якая шукае сустрэч з дарослым мужчынам Стасем. Пры знаёмстве ён падзяліўся з ёй творчасцю групы «Грамадзянская абарона», і Ксеніі падалося, што менавіта такі чалавек дапаможа ёй звесці рахункі з жыццём. Чаму? Таму што, яна так лічыць, гэта песні пра смерць.

Стась так не лічыць, для яго творчасць Летава — пра каханне і жыццё (у спектаклі шмат разоў тое падкрэсліваецца). «Ты ўсё няправільна зразумела,» — кажа ён Ксеніі. «А ты ўпэўнены, што сам правільна зразумеў?» — перарывае дзяўчынка, і ўвесь спектакль і п'еса, уласна кажучы, пра гэта.

Гульня ў даросласць

Галоўны выканаўца ролі Стася Зміцер Попчанка цудоўна трапляе ў свайго персанажа. Мне «пашэнціла» сядзець побач з гледачом, які ўспрымаў дзею нават занадта эмацыйна, хіхікаючы і каментуючы самыя жвавыя моманты. Вось Ксенія прапануе Стасю яе забіць, я чую збоку нервовы смяшок і каментарый кшталту: «Класна прыдумала…» І праз імгненне той жа смяшок і саркастычная рэпліка: «Які магутны план!..» — гучыць ужо са сцэны. Тое, якім яго грае Дзмітрый Попчанка, Стась цалкам увасабляе сабой пакаленне 30-гадовых. Новая драма, прадстаўніком якой называлі Канстанціна Сцешыка, прамаўляла лозунг «Шукаю героя!». Героя тады не знайшлі, але персанажы навадрамных п'ес пасталелі і зрабіліся дарослымі ў свеце, дзе даросласць лічыцца ці не самай важнай каштоўнасцю. Спектакль правільна назваць такой гульнёй у дарослае жыццё.

Рэжысёр Дзяніс Паршын рабіў чытку гэтай п'есы ў рамках конкурсу беларускай драматургіі «Writebox», спектакль таксама зроблены ў манеры рэжысёрскага эскізу. Героі з крэйдай у руках пазначаюць на сценах, дошках, драўляных кубах месца дзеяння, свае думкі ці, напрыклад, паленне цыгарэт. Спектакль складаецца з ланцужка гульнявых эпізодаў, хоць некаторыя здаюцца зацягнутымі. Але менавіта гэтая ўмоўнасць разнявольвае акцёраў, яны гуляюцца паміж сабой і раптам самастойна ў ключавых эпізодах знаходзяць інтанацыю, без якой сучасная п'еса гучыць так бездапаможна, якая так цяжка даецца артыстам, што прызвычаіліся да прынцыпова іншай манеры выканання. Як гульня ў тэатр становіцца сапраўдным тэатрам, так і гульня ў даросласць галоўнага героя робіць яго сапраўдным дарослым.

Смеласць застацца разгубленым

Галоўны канфлікт Стася да даросласці цягнецца з дзяцінства, са складаных, не вырашаных адносін з бацькам. Цягам п'есы ён увесь час цягнецца да яго ў дом састарэлых, прамаўляе доўгія маналогі, якія можна прыняць за споведзі. Цягнецца, але адначасова не хоча зрабіцца такім самым. Але якім быць? Стась не хавае сваёй разгубленасці, ён сапраўды няўпэўнены ў тым, што робіць.

Менавіта гэтая шчырая разгубленасць Стася становіцца аргументам, быццам няма ніякага жыцця і любові. Заблытанасць у стасунках з сям'ёй, з бацькам, з сябрамі — усё гэта вельмі лёгка прызнаць слабасцю, якую вельмі лёгка рассекчы адным «моцным» суіцыдальным ударам. Менавіта такой рэзкай і канкрэтнай робіць сваю Ксенію актрыса Святлана Жукава. Усё становіцца на месцы, калі мы ўсведамляем, што гэта логіка 16-гадовай дзяўчынкі, якая назірае складанасці дарослага жыцця звонку. А Стась, які сапраўды іх перажывае, не толькі мае волю змагацца са сваімі складанасцямі, адстойваць сваю праўду, але і бярэ на сябе цяжар адказнасці за слабасці іншых.

Спектакль заканчваецца на пахаванні Ксеніі, яе маці (дарэчы, цудоўная праца ў спектаклі артысткі Лізы Астрахавай, якая грае адразу некалькі роляў) просіць праспяваць Летава, і Стась зацягвае песню пра арэлі. Музыка, якая ўспрымалася як нешта, што штурхае да смерці, дапамагае гэтую смерць перажыць. І што яшчэ важней, дапамагае перажыць яе разам.

Мне здаецца, у гэтым галоўны сэнс спектакля. Невырашальнымі праблемы застаюцца, калі мы застаёмся з імі сам-насам. Сапраўдным дарослым трэба лічыць таго, хто гатовы прыадкрыцца незнаёмым людзям, несці з імі іх ношу, быць гатовымі да цяжкіх і непрыемных размоваў. Таму ўвесь гэты спектакль Маладзёжнага тэатра можна назваць прыкладам дарослага, смелага ўчынку, за які калектыву тэатра трэба сказаць «дзякуй».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Аляксей Стрэльнікаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
У Гомельскім драматычным тэатры — кадравыя чысткі. Зноў праз «палітыку»
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
Куды схадзіць у тэатр у афлайне? Склалі з крытыкам топ спектакляў, за якія не сорамна
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
Зянковіч расказаў у судзе, як хацелі «забіць Лукашэнку» 4
Памёр мастак Андрэй Снігір
Сукенка Карач і кепка Пракоп'ева: як выглядалі ўдзельнікі канферэнцыі «Новая Беларусь» 17
«Пасля паўгадзіннага палівання мяне брудам запрашаць на батл — не выхад са становішча». Ціханоўская публічна адказала Цапкала 13
Расійскія авіякампаніі пачалі разбіраць самалёты на запчасткі 2
Ландсбергіс: Падчас вайны Расіі з Украінай мы не павінны забывацца і пра беларусаў 1
У Барысаве затрымалі журналіста Анатоля Букаса
Усяго патроху
Шкоднікі вельмі баяцца звычайнага мыла — проста пакладзіце яго ў агародзе і пабачыце эфект 4
Папулярнага ютубера з Бангладэш забрала паліцыя. Ён спяваў песні на вершы Рабіндраната Тагора, але рабіў гэта без павагі
Найбуйнейшая падзея ў свеце кіберспорту будзе асвятляцца па-беларуску 1
Індыйскі красовер Mahindra Scorpio-N зрабіў фурор, за хвіліну аформлена 25 000 перадзамоў
Кавуны ў слоіку на зіму — летні смак цэлы год 6
«Беларускі эксперт па італьянскай палітыцы Рамаріо Пратасецці». 10 найлепшых твітаў тыдня 9
Пікнікі, каруселі, салодкая вата. Як беларусы адпачываюць у парках 6
Спорт
Азаранка не паедзе на турнір у Канаду, ёй не далі візу 4
У Беларусі збіраюцца развіваць футгольф 1
Трэніраваць зборную Беларусі па тэнісе перакінулі спецыялістку з Федэрацыі рукапашнага бою
Баскетбалістку, якая зарабляе найбольш у свеце, асудзілі ў Расіі да 9 гадоў зняволення
Кінула працу на рудніку і стала чэмпіёнкай Беларусі па бодзібілдынгу 19
Кітайская каманда будзе гуляць у чэмпіянаце Беларусі па гандболе
«Зрабіла б тое ж самае». Як жыве спартсменка, што сышла з п'едэстала, калі зайграў не яе гімн 5
Здарэнні
У мінскім пераходзе п'яная кампанія збіла дзяўчыну і хлопца за адмову праспяваць песню 4
У Салігорскім раёне чалавек утапіўся ў возеры
На Крыце беларуску абвінавацілі ў выкраданні 7-гадовага дзіцяці 1
Пад Ваўкавыскам выратавалі cабаку і кацяня, якія праваліліся ў калодзеж
Падтапленне дарог і падзенне дрэў. У МНС назвалі фактары небяспекі на 7 жніўня
У Ваўкавыскім раёне падлетка падчас рыбалкі ўдарыла токам
У лясах Беларусі за суткі згубіліся сем чалавек

Паламаныя дрэвы, мора вады на вуліцах і трохі нават у будынках. Вынікі сённяшняй залевы ФОТА, ВІДЭА 2
Карысная інфа
У суботу будзе спякотна, да +32 4
Спёка вярнулася. У пятніцу да +33°С 2
Вялікая хваля дажджоў ідзе з захаду ў цэнтр Беларусі 4
З-за навальніц на нядзелю абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі 1
Здароўе
Просты тэст падкажа, ці можа ў вас быць дыябет. Патрэбная толькі шклянка вады 11
Нарколаг — пра бяспечныя дозы выпіўкі, самы шкодны від алкаголю і тое, калі варта звярнуцца па дапамогу 8
Мінздароўя: Поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19 прайшлі 70% беларусаў
Сталі вядомыя пяць прыкмет новага штаму кавіду, якія вы можаце не заўважыць
Мова
Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы
Хочаце на роднай мове? Вось пяць рэсурсаў, дзе можна паглядзець кіно па-беларуску 5
Сэрвіс Slounik.org абнавіў дызайн і займеў мабільную версію
Сайт CityDog пачаў эксперымент, каб папулярызаваць беларускую мову 4
Аўто
«Толькі з Германіі, без прабегу па Беларусі». Якія люксавыя аўтамабілі беларусы прыганяюць для перапродажу  7
Арыштаваны беспілотны электрааўтобус прадаюць на беларускім аўкцыёне 3
«Каля 80% купцоў — з Расіі». Што колькі каштуе на аўтарынку ў Малінаўцы і чаго чакаць далей
«Расіяне вывозяць машыны цэлымі аўтавозамі». Перагоншчыкі машын уражаны наплывам кліентаў з Расіі 4
Эканоміка
Еўразійскі банк развіцця: За паўгода аб’ём беларускага экспарту скараціўся на 30% 2
Беларусь і Узбекістан збіраюцца адмяніць дазвольную сістэму аўтаперавозак
«Бела Кола» заменіць у Расіі «Кока-Колу»
Рынак новых аўтамабіляў абваліўся ў пяць разоў. Часцёй за ўсё беларусы куплялі Geely 1
Меркаванні
Класкоўскі: Не магу прыпомніць прыкладаў, калі ўрад у выгнанні з-за мяжы здзейсніў нейкія пераўтварэнні і скінуў рэжым 7
Ірына Халіп: Я не хачу радавацца ніякай «Вуліцы-Ежы», пакуль сядзяць тысячы палітвязняў 13
Дынько: Стварэнне «кабінетаў» за мяжою часта ўяўляе сабой падмену рэальнай дзейнасці 26
Ці праўда, што беларусы носяць у сабе «гены рабства», а ўкраінцы вальналюбцы ад прыроды?
абмяркоўвайце!
28
Гісторыя
Што ўтойвае Біблія Скарыны? 1
Маршрут для незабыўных выхадных. На Нарачы вы ўсе бывалі. А паглядзіце, што можна пабачыць вакол Блакітных азёр 2
Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху
Таджыкістан: велічная гісторыя не гарантуе велічнай сучаснасці 7
Шукаюць валанцёраў на раскопкі гарадзішча, дзе знаходзіўся старажытны Мінск
Рэпартаж са змрочнай турмы ў Баранавічах. Як там вязні сядзелі ў 1931 годзе і як вешалі асуджаных на смерць
Гісторык: Варагі загаспадарылі на Русі, бо заслугі ставілі вышэй за выслугу 4
Культура
Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы
«Можна прымусіць цярпець, але немагчыма прымусіць любіць». Гутарка з Андрэем Хадановічам пра ролю беларусаў у вайне з імперыяй 5
Уладзімір Сцяпан: У іх свая мерка літаратуры — колькасць базавых
Што паглядзець. «Чорная птушка» — захапляльная злавесная драма 3
Малдаванка вывучыла беларускую мову і напісала на ёй кнігу 2
Новая праца Цэслера — «Прэзідэнцкі самалёт — прыёмная» 12
«Мышка». Новы мультверш ад Андрэя Скурко 
Навука і тэхналогіі
Штучны інтэлект ужо стварае мастацтва. Ці здолее ён замяніць крэатыўны клас? 3
Навукоўцы часткова аднавілі працу сэрца і мозгу свінні праз гадзіну пасля яе смерці 1
Xiaomi паказала гаджэт, які дазволіць кіраваць разумным домам сілай думкі
Навукоўцы высветлілі, дзе на Месяцы лепш за ўсё жыць
У Кітаі прыдумалі, як праслухоўваць памяшканні праз оптавалаконныя кабелі
Даследаванне: сабакі насамрэч могуць разумець чалавечую дабрыню
Прасунутыя ці залежныя? Старэйшае пакаленне авалодвае гаджэтамі, і незразумела, ці добра гэта для іх і іхніх сем'яў
Каханне і сэкс
«У тыдні сем дзён — ніяк ночы напалову не дзеляцца». Як завесці поліаморны шлюб з мужам і палюбоўнікам і выжыць у ім 32
Інтымны пірсінг паляпшае аргазм? Асабісты досвед дзяўчыны 6
«Ён не ведаў, што мне падабаюцца дзяўчаты». Бісэксуалка расказала пра свой досвед 26
Ад кахання да скону да судовага пазову. Гісторыя складаных адносін Шакіры і Жэрара Піке
Джэй Ло і Бен Афлек нарэшце ажаніліся! Згадваем іх гісторыю кахання
«Мне доўга здавалася, што ў мяне маленькі. І вось што я прыдумаў казаць, каб дзяўчына не збегла»
Правільны мужчына. Беларус-дальнабойнік стаў зоркай TikTok
Свет
Расійскія авіякампаніі пачалі разбіраць самалёты на запчасткі 2
Ландсбергіс: Падчас вайны Расіі з Украінай мы не павінны забывацца і пра беларусаў 1
Ва Украіне затрымалі людзей, якія рыхтавалі забойства міністра абароны і кіраўніка разведкі 1
Ва ўкраінскім Роўне з'явілася вуліца Кастуся Каліноўскага
CBS выдаліла дакументальны фільм, які выклікаў крытыку ўкраінскіх уладаў і шэрагу заходніх экспертаў 2
Wizz Air з кастрычніка пачне лётаць у Маскву 1
Барэль: У Лукашэнкі няма ніякай легітымнасці 5
Галоўнае
Зянковіч расказаў у судзе, як хацелі «забіць Лукашэнку» 4
Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы
Пентагон: З пачатку вайны ва Украіне загінулі або атрымалі раненні ад 70 да 80 тысяч расійскіх вайскоўцаў 1
Сукенка Карач і кепка Пракоп'ева: як выглядалі ўдзельнікі канферэнцыі «Новая Беларусь» 17
Класкоўскі: Не магу прыпомніць прыкладаў, калі ўрад у выгнанні з-за мяжы здзейсніў нейкія пераўтварэнні і скінуў рэжым 7
Расійскія авіякампаніі пачалі разбіраць самалёты на запчасткі 2
У мінскім пераходзе п'яная кампанія збіла дзяўчыну і хлопца за адмову праспяваць песню 4
Усяго патроху
Ірына Халіп: Я не хачу радавацца ніякай «Вуліцы-Ежы», пакуль сядзяць тысячы палітвязняў 13
Як прагнаць павукоў? Калі вы прыменіце гэтыя хітрыкі, павукі збягуць з вашага дому 4
Вераніка Цапкала: Калі СМІ будуць недастаткова асвятляць усіх палітыкаў, запатрабуем спыніць іх фінансаванне 41
У палітвязня Паўла Вінаградава пацвердзілі сухоты  2
Фота / Відэа
«Можна прымусіць цярпець, але немагчыма прымусіць любіць». Гутарка з Андрэем Хадановічам пра ролю беларусаў у вайне з імперыяй 5
«Я казаў міліцыянерам «Да пабачэння», а яны мне — «До свидания»! Пасол Францыі пра сваю кароткую работу ў Беларусі 5
Апытанка
Самае чытанае
Сукенка Карач і кепка Пракоп'ева: як выглядалі ўдзельнікі канферэнцыі «Новая Беларусь» 17
Вераніка Цапкала: Калі СМІ будуць недастаткова асвятляць усіх палітыкаў, запатрабуем спыніць іх фінансаванне 41
«Ёсць тры групы людзей». Азараў раскрыў некаторыя дэталі плана «Перамога» 7
У Вільні праходзіць канферэнцыя «Новая Беларусь», Латушка і Пракоп'еў патрабуюць стварэння ўрада АНЛАЙН 34
Больш за сто палётаў на курорты і прызначэнні пасля сумеснага адпачынку. Куды і з кім лётаюць Віктар і Лілія Лукашэнкі 22
Самае лайканае
«Ёсць тры групы людзей». Азараў раскрыў некаторыя дэталі плана «Перамога» 7
Ці праўда, што беларусы носяць у сабе «гены рабства», а ўкраінцы вальналюбцы ад прыроды? 28
У Вільні праходзіць канферэнцыя «Новая Беларусь», Латушка і Пракоп'еў патрабуюць стварэння ўрада АНЛАЙН 34
«Я казаў міліцыянерам «Да пабачэння», а яны мне — «До свидания»! Пасол Францыі пра сваю кароткую работу ў Беларусі 5
Дынько: Стварэнне «кабінетаў» за мяжою часта ўяўляе сабой падмену рэальнай дзейнасці 26
Гарачыя тэмы
Больш за сто палётаў на курорты і прызначэнні пасля сумеснага адпачынку. Куды і з кім лётаюць Віктар і Лілія Лукашэнкі 22
У Нацыянальны савет Цапкала і Карач увайшлі 17 чалавек. Хто гэтыя людзі? 58
Ці праўда, што беларусы носяць у сабе «гены рабства», а ўкраінцы вальналюбцы ад прыроды?
абмяркоўвайце!
28
Просты тэст падкажа, ці можа ў вас быць дыябет. Патрэбная толькі шклянка вады 11
Што вядома пра падлетка, якога адправілі ў калонію за тое, што зняў на відэа расійскую тэхніку? 1
«Беларускі эксперт па італьянскай палітыцы Рамаріо Пратасецці». 10 найлепшых твітаў тыдня 9
«Спачатку зайшла санслужба, пасля МНС, а потым — міліцыя». Затрыманні на Зыбіцкай пасля выканання песні «Акіяна Эльзы» — што вядома? 10
«Лёгкасць, свабода, творчасць — на кожным кроку». Гомельская прапагандыстка адпачывае ў краінах, якія ў працоўны час палівае брудам 13
Не нясе выбухоўкі, а раскрывае шэсць лёзаў. Якой высокадакладнай зброяй ЗША забілі лідара «Аль-Каіды» Завахіры 2
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх