Беларусь выступае за аб'ектыўнае расследаванне інцыдэнту ў Солсберы (атручванне Сяргея і Юліі Скрыпаляў) з прыцягненнем усіх зацікаўленых бакоў.

Пра гэта заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

Міністр падкрэсліў, што Беларусь выступае супраць навешвання якіх-небудзь цэтлікаў, перш чым будзе дадзена аб'ектыўная ацэнка здарэння.

Кіраўнік замежнапалітычнага ведамства звярнуў увагу, што пазіцыя беларускага боку па гэтым пытанні неаднаразова агучвалася «і адразу пасля інцыдэнту, і пасля сустрэчы ў рамках Арганізацыі па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ), дзе дадзеную пазіцыю падтрымалі парадку паўтары дзясяткаў дзяржаў, і нават тыя, якія раней не гаварылі з намі ва ўнісон».

Беларусь выступае за аб'ектыўнае расследаванне дадзенага інцыдэнту з прыцягненнем усіх зацікаўленых, падкрэсліў Уладзімір Макей. «Мы катэгарычна не прымаем ўжыванне хімічнай зброі ў любой форме, у любым месцы, мы свята выконваем усе адпаведныя міжнародныя дамоўленасці і пагадненні, —заявіў міністр. — І мы, вядома ж, супраць нейкіх ярлыкоў, перш чым будуць атрыманы канкрэтныя, пераканаўчыя аргументы і доказы. Вось сутнасць нашай пазіцыі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?