У апублікаваным Мінфінам ЗША спісе 26 чалавек, сярод іх — Мікалай Патрушаў, Алег Дзерыпаска, Аляксей Мілер і Кірыл Шамалаў.

Пад санкцыі трапілі ў тым ліку бізнэсмэн Алег Дзерыпаска, дырэктар Расійскага інстытута стратэгічных даследаванняў Міхаіл Фрадкоў, прэзідэнт футбольнага клуба «Зеніт» Сяргей Фурсенка, член Савета Федэрацыі Сулейман Керымаў, кіраўнік ВТБ Андрэй Косцін, старшыня праўлення «Газпрома» Аляксей Мілер, сакратар Савета бяспекі Мікалай Патрушаў, бізнэсмен Ігар Ратэнберг, член праўлення «Сібур» Кірыл Шамалаў, бізнэсмэн Віктар Вексельберг, кіраўнік Раскамнагляду Аляксандр Жараў, дырэктар Расгвардыі Віктар Золатаў. Усяго ў пераліку 26 фізічных асоб. Акрамя таго, у спіс патрапілі гендырэктар «Сургутнефтегаза» Уладзімір Багданаў і дэпутат Дзярждумы Уладзіслаў Рэзнік.

Таксама пад санкцыі трапілі юрыдычныя асобы, уключаючы аграхолдынг «Кубань», кампаніі «Базавы элемент», EN +, група «ГАЗ», ТАА «Газпром бурэнне», UC Rusal.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0