57-гадовы лекар асуджаны судом Ленінскага раёна г. Гродна да двух гадоў так званай хатняй хіміі, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама. Доктара не пазбавілі права займацца медыцынскай дзейнасцю.

Першы раз лекар атрымаў грошы ад гродзенкі, якой рабіў аперацыю па выдаленні зуба мудрасці. Тады пацыентка заплаціла яму 50 даляраў, паклаўшы купюру ў кішэню халата.

Праз некаторы час іншая пацыентка аддзячыла доктара за выдаленне кісты аналагічнай сумай. Яна паклала на стол канверт з купюрай. Доктар спачатку адмаўляўся — маўляў, яму нічога не трэба, гэта яго непасрэдныя абавязкі, за якія ён атрымлівае заробак, — але потым канверт усё ж узяў.

Сваю віну стаматолаг прызнаў часткова. У дачыненні да першага выпадку сцвярджаў, што грошай ён не браў і не бачыў, каб хтосьці клаў купюру яму ў халат. Што да другога эпізоду, то лекар распавёў, што хацеў вярнуць пацыентцы грошы, але перадумаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру