Ацяпляльны сезон для жылфонду, інтэрнатаў, гасцініц і навучальных устаноў сталіцы завяршаецца 9 красавіка, паведамляе «Мінск-Навіны».
Адпаведнае рашэнне прынята ў Мінгарвыканкаме 6 красавіка зыходзячы з фактычных умоў надвор'я і спрыяльнага прагнозу надвор'я.
У спажыўцоў цяпла з катэгорыі медыцынскіх устаноў, устаноў сацыяльнага забеспячэння, школ і дашкольных устаноў, музеяў, дзяржаўных архіваў, бібліятэк батарэі адключаць 10 красавіка.
Нагадаем, для грамадскіх, адміністрацыйных будынкаў, прамысловых прадпрыемстваў і іншых аб'ектаў сталіцы ацяпляльны сезон завяршыўся 5 красавіка.
0
0
0
0
0
0