Восенню 2017 лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук заявіў, што група бярэ перапынак у канцэртах, а сам паехаў у Стэнфардскі ўніверсітэт — вучыцца і выкладаць.

Між іншым ва Украіне спявак зноў трапіў у сацыялагічныя рэйтынгі як адзін з патэнцыйных прэтэндэнтаў на прэзідэнцкае крэсла. Зрэшты, проста са Штатаў музыкант адмаўляў чуткі аб палітычных амбіцыях, маўляў, улада яго не цікавіць.

Падчас творчай паўзы Вакарчук амаль не з'яўляўся ў публічнай прасторы. Аднак цяпер ён прыехаў ва Украіну і вырашыў правесці адкрытую сустрэчу са студэнтамі і прыхільнікамі ў Кіева-Магілянскай акадэміі.

Самога госця Магілянка сустрэла авацыямі, а правяла спевам. Ён, раздаючы аўтографы, раіў «трымацца праўды». Выступ выглядаў як пачатак прэзідэнцкай кампаніі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
Каментатар / Адказаць
29.01.2013 / 07:41
Зная его как гения и патриота братского - хотел бы предложить ему свои немерянные возможности для участия в его избирательной кампании на президента Украины...
28
Каментатар / Адказаць
22.08.2010 / 22:20
и в Беларуси - МИХАЛОК - в президенты РБ !  Не галасавла ужо гадоу 20 , а за  МИХАЛКА буду галасаваць . 
5
Каментатар / Адказаць
08.11.2002 / 01:33
Михалок баiцца. Дзe ен быу на Дzень Волi?
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру