У Беларусі не баяцца рэалізацыі ўкраінскага сцэнара. Пра гэта міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу Euronews.

Адказваючы на пытанне, ці варта Беларусі баяцца паўтарэння ўкраінскага сцэнара, міністр заявіў:

— Не думаю. Украінскія ўлады нарабілі шмат памылак у мінулым, у выніку якіх там склалася такая сітуацыя. Мы не баімся рэалізацыі ўкраінскага сцэнара ў Беларусі. Мы трохі адрозніваемся ад украінцаў і ніколі не дапусцім той сітуацыі, якая мела месца ва Украіне.

Уладзімір Макей адзначыў, што ў Беларусі добрыя адносіны з Расіяй:

«Калі ўзнікаюць якія-небудзь праблемы, мы адкрыта абмяркоўваем іх з расійскімі партнёрамі. Спрабуем знайсці палітычныя, а не вайсковыя вырашэнні гэтых праблем. Не думаю, што Расія хацела б арганізаваць у Беларусі нешта падобнае да ўкраінскага сцэнара, што яны захочуць так зрабіць. Гэта не ў іх інтарэсах. Мне ўяўляецца абсурдным нават абмеркаванне гэтых гіпатэтычных рэчаў»,

— сказаў кіраўнік беларускага замежнапалітычнага ведамства.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру