Аналітычны сэрвіс GoCompare прааналізаваў інфармацыю рэйтынгу коркаў INRIX і Міністэрства транспарту ЗША, склаўшы рэйтынг еўрапейскіх гарадоў з самымі доўгімі дарожнымі заторамі, паведамляе Sb.by

На першым месцы з вялікім адрывам апынулася Масква. Жыхары горада праводзяць у заторах каля 91 гадзіны ў год.

Фота: BohunkaNika

На другім месцы Лондан (73 гадзіны), на трэцім — Парыж (65 гадзін).

Таксама ў першую дзясятку ўвайшлі Стамбул, Краснадар, Цюрых, Санкт-Пецярбург, Сочы, Мюнхен і Ніжні Ноўгарад.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру