• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Гісторыя
Фота 8 з 10
07.04.2018 / 10:28

Крашанкі на гарадзенскі манер — для тых, хто любіць інакшае 8

Піша Марыя Грыц.

У беларусаў разнастайнасць фарбаваных яек сціплейшая за ўкраінскую. Больш вядомыя традыцыі Гарадзенскай вобласці. Тут дуб — усяму галава, а асноўны інструмент — цвік у палачцы.

Яйкі фарбавалі і ўпрыгожвалі спрадвеку. А хрысціянская традыцыя пераняла гэтую практыку на свой лад. Таварыства этнографаў СЭТ час ад часу ладзіць майстар-класы, дзе знаўцы распавядаюць пра тонкасці і розныя моманты таго, як рабілі раней.

Наста Глушко з Менска вучыць велікоднаму мастацтву сваіх і чужых дзяцей.

Падрыхтоўчы этап: адварыце белыя яйкі, памыйце іх з мылам, каб не было тлушчу нават ад пальцаў. Растапіце воск (не парафін!) у місачцы і пакіньце яе над свечкай, каб воск быў увесь час гарачы.

Вазьміце палачку, галінку ці аловак, убіце ў кончык цвік і абматайце ніткай, каб не вываліўся.

Калі знойдзеце замест цвіка шпільку з круглай металічнай галоўкай, будзе зусім аўтэнтычна. Ды і чым драбнейшы кончык, тым танчэйшая лінія атрымаецца.

Мачайце цвік у воск і малюйце на яйку. Прынцып такі: адін рух — адна рыска на шкарлупіне — адзін раз мачаць.

Калі ніколі не размалёўвалі яйкі, то спачатку намалюйце на паперы авал і прыкіньце прыблізны макет. Вы на яго потым забудзецеся, але для спакою хай будзе.

Вось вырабы аўтэнтычныя, на іх добра бачны характар малюнкаў.

Такія рэчы рабілі не для ежы, а ў падарунак. І не толькі праз тое, што працы з імі шмат і шкада біць, а шчэ і праз надзвычайныя фарбы — гэты чароўны колер атрымлівалі, калі вымочвалі яйкі ў шышках альхі ды іржавых цвіках.

«Украінцы неяк парупіліся і выдалі цэлыя энцыклапедыі сваіх роспісаў з розных рэгіёнаў. І там сапраўды можна прасачыць характар, — распавяла сябра СЭТ Наста Глушко. — Яны таксама распісваюць воскам і фарбуюць чырвоным. Вядомыя і шматколерныя, пісачковыя. У нас ёсць шматколерныя на Палессі. А лісточкі і такія кветкі — Гарадзешчына. Тут нават у музеях захаваліся экспанаты. А на Віцебшчыне не вядома, ці распісвалі воскам».

Для пачатку можаце на канцы яйка паставіць воскам кропку, каб было месца, з якога фарміраваць узор. Рухі такія: паставілі цвік на шкарлупінне — працягнулі. Такім чынам не атрымаецца дзіўных украінскіх узораў, затое можна зрабіць лісты дуба, кветкі, сонейкі і дрэўкі. Калі зусім не давяраеце сваім рукам, можаце проста накропаць воскам на яйка.

«Спачатку кладзеце такое яйка ў халодны раствор шалфею, і яно фарбуецца ў жоўценькім. Потым зноў кропаеш і кладзеш ужо ў цыбульнік. Атрымліваецца чырвонае яйка ў бела-жоўтыя кроплі, — адзначыла Наста Глушко. — Вядомая такая тэхніка па Беларусі, яйкі называюцца «кропанкі». Ёсць яшчэ шкробанкі, калі яйка пафарбавалі чымсьці, а потым праскрэбвалі малюнкі».

Лепей вазьміце адно яйка для трэніроўкі і загадзя змірыцеся, што яно наўрад ці стане творам мастацтва ці хаця б не будзе ганебным. Калі рыска не атрымалася, то яе будзе ўжо не перамаляваць — таму і трэба трэніровачная адзінка.

«Як 25 яек распішаце да Вялікадня, то рука ўжо будзе рабіць усё аўтаматычна», — прызнаецца Наста.

І не малюйце алоўкам на шкарлупіне, бо ён застанецца пад воскам і яго будзе не прыняць. Дарэчы, не спадзявайцеся на царкоўныя свечкі — там часцяком мяшаюць фарбаваны парафін, ён не трымае тэмпературы і робіць абы-што замест узору.

Прыгожа выглядае чаргаванне буйных элементаў з паяскамі ў форме елачкі, хвалькі ці ланцужка. Дрэўцы, пялёсткі і сонцы добра атрымліваюцца, калі ўлічваць пашырэнне яйка да сярэдзіны.

Калі нешта пайшло не так, не кідайце справу, бо ў арнаменце не будзе бачна, дзе там што не дужа роўнае.

«Галоўнае — трымайце рытм свайго арнамента. Калі здымеце воск, то і не заўважыце, што нешта крывое. Усе архаічныя арнаменты будуюцца на рытме», — падзялілася знаўца.

Як скончыце эксперыменты з воскам, пакладзіце на ноч яйкі ў халодны адвар цыбульніку, шалфею ці чым вы фарбуеце. Абавязкова халодны, каб воск не злез раней за час. А потым, на наступны дзень, кладзіце яйкі ў гарачую ваду і здымайце воск ці анучай з разагрэтай шкарлупіны, ці прымайце воск з паверхні вады.

Потым нашмаруйце алеем, каб яшчэ і блішчэла. Цудоўна! З такім не сорамна і ў госці ісці, і да царквы несці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Марыя Грыц

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 32
Падчас раскопак на мінскім гарадзішчы знайшлі донца гаршка з гербам князя Ізяслава ФОТА 4
Курапаты: на сёння вядома амаль усё
+ карты пачынаючы з 1933 года і кранальныя рэчы, знойдзеныя ў магілах 
59
Што ўтойвае Біблія Скарыны? 1
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
Дырэктар «Мотавела» Мікалай Ладуцька запісаў пакаяннае відэа 10
За ўпаляваных дзікоў не будуць плаціць грошы, але і выкарыстоўваць не забараняюць
Лукашэнка загадаў памяняць Ладуцьку на мотавелазаводзе, бо той ужо «не можа і не хоча» 6
Лукашэнка надаў беларускае грамадзянства 401 іншаземцу, сярод іх 341 украінец
Выйшаў на волю пасля 30-сутачнага арышту віцебскі ксёндз Андрэй Вашчук
У Расіі прапанавалі замяніць другога пілота ў самалётах штучным інтэлектам 2
Пашыраюць тэрыторыю могілак «Лясныя» ў Мінску, яе хопіць на 5 гадоў
Усяго патроху
Інжынер стварыў экзашкілет для змяі, каб у яе былі лапкі
Адзін толькі позірк на мора аказвае лячэбны эфект. І вось чаму 1
На турзлёце ў Оршы прайшоў конкурс бодзі-арту ФОТЫ 8
Парася, якое ўчора бачылі ў цэнтры Маладзечна, прабегла 20 кіламетраў  3
У баранавіцкай электрычцы правезлі казу ў памперсе 3
Wildberries сталі «Ягадкамі». У беларускай версіі пакуль без зменаў 2
Алег Дзерыпаска падаў у суд на Алега Цінькова за абразы. Ён патрабуе 2 мільярды расійскіх рублёў 2
Спорт
Як старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў адбіў у беларусаў любоў да футбола ВІДЭА 2
Легендарная тэнісістка Серэна Уільямс у 40 гадоў завяршае кар’еру
Кіраўнік федэрацыі футбола Базанаў спрабаваў выехаць у Польшчу, яго не пусцілі 5
Азаранка згуляе ў дабрачынным матчы ў дапамогу Украіне 4
Па нулях! Апошняя беларуская каманда бясслаўна вылецела з футбольных еўракубкаў 6
Беларусы не возьмуць удзелу ў чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы
Азаранка не паедзе на турнір у Канаду, ёй не далі візу 4
Здарэнні
Вуліцы ў Барысаве засыпала пілавіннем з-за аварыі на «Барысаўдрэве»
Пад Валожынам адбойнік наскрозь прашыў аўтамабіль. Загінула пасажырка
У Полацкім раёне цягнік пратараніў трактар
Размалявалі вайсковую тэхніку, выстаўленую ў скверы ў цэнтры Барысава
На польскай мяжы веласіпедыстаў сталі адпраўляць на паглыблены надгляд. Прычына — кантрабанда цыгарэт  4
Каля Макдональдса ў мінскім Сухараве згарэў аўтамабіль
У Гомелі мужчына вылічыў жонку-здрадніцу па камерах відэаназірання ў бары. Адміністратара ўстановы могуць пакараць 1

У Чачэрскім раёне мужчына ўдарыў жонку, выстраліў у яе і падпаліў хату
Карысная інфа
Жоўты ўзровень небяспекі праз спякоту абвешчаны ў Беларусі 15 жніўня 1
У суботу будзе спякотна, да +32 4
Спёка вярнулася. У пятніцу да +33°С 2
Вялікая хваля дажджоў ідзе з захаду ў цэнтр Беларусі 4
Здароўе
30% інфіцыраваных людзей маюць посткавід. Вось у чым яго небяспека
Як пачаць правільна харчавацца і займацца фітнесам? Спыталі ў трэнера
Калі занадта шмат думаць, гэта можа нашкодзіць здароўю 3
Доктар: Калі аднагадовае дзіця глядзіць мульцікі на тэлефоне, то да школы ў яго разаўецца блізарукасць
Мова
На ўпакоўках Pepsi з'явіцца беларуская мова 4
«Вывучыла беларускую, каб толькі ўразіць свайго беларуса». Украінка дае парады, як за 2 месяцы загаварыць па-беларуску
Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы 1
Хочаце на роднай мове? Вось пяць рэсурсаў, дзе можна паглядзець кіно па-беларуску 5
Аўто
«Толькі з Германіі, без прабегу па Беларусі». Якія люксавыя аўтамабілі беларусы прыганяюць для перапродажу  7
Арыштаваны беспілотны электрааўтобус прадаюць на беларускім аўкцыёне 3
«Каля 80% купцоў — з Расіі». Што колькі каштуе на аўтарынку ў Малінаўцы і чаго чакаць далей
«Расіяне вывозяць машыны цэлымі аўтавозамі». Перагоншчыкі машын уражаны наплывам кліентаў з Расіі 4
Эканоміка
Прапаганда крычыць пра «беларускі экспартны цуд». Усё аказалася трывіяльным 4
Лукашысты адправілі гэтага айцішніка на хімію. А ён уцёк і стварыў стартап па пераводзе тэксту ў аўдыё 2
У МАРГ расказалі, чаму растуць цэны 2
Беларускі порт у Расіі плануюць дабудаваць да канца 2022 года 2
Меркаванні
Лукашэнкаўцы пачалі купляць лайкі пад пастамі ў ТГ. Вось куды яны іх ставяць і як 7
Гурневіч: Утапічнасць сілавога сцэнара сёння не азначае, што так будзе заўжды 6
Карбалевіч: Ідэя сілавога зрынання Лукашэнкі і ўтапічная, і страшыць народ 27
«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста
Гісторыя
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 32
Падчас раскопак на мінскім гарадзішчы знайшлі донца гаршка з гербам князя Ізяслава ФОТА 4
Курапаты: на сёння вядома амаль усё
+ карты пачынаючы з 1933 года і кранальныя рэчы, знойдзеныя ў магілах 
59
Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху
Што ўтойвае Біблія Скарыны? 1
Шукаюць валанцёраў на раскопкі гарадзішча, дзе знаходзіўся старажытны Мінск
Маршрут для незабыўных выхадных. На Нарачы вы ўсе бывалі. А паглядзіце, што можна пабачыць вакол Блакітных азёр 2
Культура
«Выклічам на дыван знакамітых беглых беларусаў». Чыноўнікі ў выкананні купалаўцаў перазапускаюцца — чаго чакаць на «ЧынЧынЧэнэл»? 1
«Кацяня не хоча спаць, падстаўляе спінку». Новы мультверш ад Андрэя Скурко  1
Рух да сэрца і «Б як свабода». Падвялі вынікі конкурсу плакатаў, прысвечанага гадавіне беларускай рэвалюцыі  1
Калекцыю аўтэнтычных строяў Волі Дземкі пакажуць на Metropolitan Fashion Week у Лос-Анджэлесе 2
Што паглядзець. «Курорт» — з пляжнай казкі ў таямнічую гісторыю 4
Страшны сон работнікаў культуры — змены ў Кодэксе аб культуры, падпісаныя Лукашэнкам 3
У гурта AKUTE выйшла першая за доўгі час песня
Навука і тэхналогіі
Вось якую карціну намаляваў робат на запыт «Беларусь беларусаў» 1
Ці здолееце вы рашыць гэтую простую задачу з касцямі? Большасць не здолее 2
Даследаванне: мужчыны выглядаюць больш прывабнымі, калі выводзяць гуляць маленькага сабачку 5
Хакер узламаў баявога робата з ЗША і расказаў, як гэта можа зрабіць кожны 1
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць 17
Любіце сачыць за самалётамі палітыкаў і знакамітасцяў праз анлайн-трэкеры? Расказваем, як яны працуюць
Ці бачаць павукі сны? Гэта магчыма 2
Каханне і сэкс
«Гатовы траціць на яе 500 рублёў у месяц». Мінчук размясціў на машыне аб'яву аб пошуку дзяўчыны і расказвае навошта  7
«У тыдні сем дзён — ніяк ночы напалову не дзеляцца». Як завесці поліаморны шлюб з мужам і палюбоўнікам і выжыць у ім 34
Віталь Клічко разводзіцца з жонкай пасля 26 гадоў шлюбу 4
«Ён не ведаў, што мне падабаюцца дзяўчаты». Бісэксуалка расказала пра свой досвед 26
«Зло — не займацца сэксам». Ксёндз Вячаслаў Барок адказаў на пытанні, якія вы саромеліся задаць 10
Джэй Ло і Бен Афлек нарэшце ажаніліся! Згадваем іх гісторыю кахання
Інтымны пірсінг паляпшае аргазм? Асабісты досвед дзяўчыны 6
Свет
Пуцін упэўнены, што расійскае ўзбраенне апераджае заходняе на гады і дзесяцігоддзі 12
У Расіі прапанавалі замяніць другога пілота ў самалётах штучным інтэлектам 2
«Вы маўчыце, значыць, не змагаецеся»: Зяленскі зноў звярнуўся да расіянаў 7
У Расіі пачнуць рыхтаваць для арміі баявых святароў
Памёр аўтар графіці з пацалункам Брэжнева і Хонэкера
Польшча анансавала спыненне выдачы віз расіянам 5
Мужчына на аўтамабілі атакаваў Капітолій у Вашынгтоне, а потым застрэліўся
Галоўнае
Вуліцы ў Барысаве засыпала пілавіннем з-за аварыі на «Барысаўдрэве»
Ва ўкраінскай Затоцы тры чалавекі загінулі, падарваўшыся ў моры на міне
Дырэктар «Мотавела» Мікалай Ладуцька запісаў пакаяннае відэа 10
Лукашэнка загадаў памяняць Ладуцьку на мотавелазаводзе, бо той ужо «не можа і не хоча» 6
Выйшаў на волю пасля 30-сутачнага арышту віцебскі ксёндз Андрэй Вашчук
Лукашэнкаўцы пачалі купляць лайкі пад пастамі ў ТГ. Вось куды яны іх ставяць і як 7
За адзін лайк жыхару Магілёва прысудзілі тры гады калоніі 2
Усяго патроху
«Гатовы траціць на яе 500 рублёў у месяц». Мінчук размясціў на машыне аб'яву аб пошуку дзяўчыны і расказвае навошта  7
«Ён іх моцна любіў». Пілот, што разбіўся пад Слонімам, апекаваўся сотнямі дарослых з інваліднасцю 
Адмовіла начальніку ў зносінах і была звольненая. Кароткая гісторыя карʼернага поспеху 6
Касцюм і машыну ўзяў у бацькі. Што за хлопец «прадае» аўтамабіль у тыктоку 2
Фота / Відэа
«Выклічам на дыван знакамітых беглых беларусаў». Чыноўнікі ў выкананні купалаўцаў перазапускаюцца — чаго чакаць на «ЧынЧынЧэнэл»? 1
Два вядучыя супрацоўнікі АНТ сышлі з канала і з'ехалі за мяжу 17
Апытанка
Самае чытанае
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 32
Лукашэнка звольніў генералаў і прызначыў палкоўнікаў 6
Азараў расказаў, у якім горадзе беларусаў рыхтуюць для спецаперацый 14
«Старэць прыгожа» я не буду». 20-гадовая дзяўчына выдаткоўвае 1600 рублёў на месяц, каб даглядаць сябе 18
Два вядучыя супрацоўнікі АНТ сышлі з канала і з'ехалі за мяжу 17
Самае лайканае
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 32
Былы амапавец Кулажанка пакінуў Полк Каліноўскага пасля таго, як яго «павучылі» 21
УСУ дакладным ударам знішчылі штаб «Вагнера» ў Папаснай 3
Гурневіч: Утапічнасць сілавога сцэнара сёння не азначае, што так будзе заўжды 6
Знойдзеныя новыя тэксты Кастуся Каліноўскага
Гарачыя тэмы
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 32
Азараў расказаў, у якім горадзе беларусаў рыхтуюць для спецаперацый 14
Лукашысты адправілі гэтага айцішніка на хімію. А ён уцёк і стварыў стартап па пераводзе тэксту ў аўдыё 2
«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста
«Старэць прыгожа» я не буду». 20-гадовая дзяўчына выдаткоўвае 1600 рублёў на месяц, каб даглядаць сябе 18
Былы амапавец Кулажанка пакінуў Полк Каліноўскага пасля таго, як яго «павучылі» 21
«Зараз мы цябе ў аўтазак да тлустых закінем». Як склалася гісторыя маладзёнаў са страшнага фота, якое абляцела ўсю краіну
«Прыбыў і ўсё праверыў. Як вы і казалі, Зянон Станіслававіч, адна агентура на маргінезе». 10 найлепшых твітаў тыдня 3
Збілі наркакур’ерку і вырабілі порна з непаўналетняй. «Прыгоды» навучэнцаў Гомельскай кадэцкай вучэльні 6
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх