• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Гісторыя
Фота 7 з 10
07.04.2018 / 10:28

Крашанкі на гарадзенскі манер — для тых, хто любіць інакшае 8

Піша Марыя Грыц.

У беларусаў разнастайнасць фарбаваных яек сціплейшая за ўкраінскую. Больш вядомыя традыцыі Гарадзенскай вобласці. Тут дуб — усяму галава, а асноўны інструмент — цвік у палачцы.

Яйкі фарбавалі і ўпрыгожвалі спрадвеку. А хрысціянская традыцыя пераняла гэтую практыку на свой лад. Таварыства этнографаў СЭТ час ад часу ладзіць майстар-класы, дзе знаўцы распавядаюць пра тонкасці і розныя моманты таго, як рабілі раней.

Наста Глушко з Менска вучыць велікоднаму мастацтву сваіх і чужых дзяцей.

Падрыхтоўчы этап: адварыце белыя яйкі, памыйце іх з мылам, каб не было тлушчу нават ад пальцаў. Растапіце воск (не парафін!) у місачцы і пакіньце яе над свечкай, каб воск быў увесь час гарачы.

Вазьміце палачку, галінку ці аловак, убіце ў кончык цвік і абматайце ніткай, каб не вываліўся.

Калі знойдзеце замест цвіка шпільку з круглай металічнай галоўкай, будзе зусім аўтэнтычна. Ды і чым драбнейшы кончык, тым танчэйшая лінія атрымаецца.

Мачайце цвік у воск і малюйце на яйку. Прынцып такі: адін рух — адна рыска на шкарлупіне — адзін раз мачаць.

Калі ніколі не размалёўвалі яйкі, то спачатку намалюйце на паперы авал і прыкіньце прыблізны макет. Вы на яго потым забудзецеся, але для спакою хай будзе.

Вось вырабы аўтэнтычныя, на іх добра бачны характар малюнкаў.

Такія рэчы рабілі не для ежы, а ў падарунак. І не толькі праз тое, што працы з імі шмат і шкада біць, а шчэ і праз надзвычайныя фарбы — гэты чароўны колер атрымлівалі, калі вымочвалі яйкі ў шышках альхі ды іржавых цвіках.

«Украінцы неяк парупіліся і выдалі цэлыя энцыклапедыі сваіх роспісаў з розных рэгіёнаў. І там сапраўды можна прасачыць характар, — распавяла сябра СЭТ Наста Глушко. — Яны таксама распісваюць воскам і фарбуюць чырвоным. Вядомыя і шматколерныя, пісачковыя. У нас ёсць шматколерныя на Палессі. А лісточкі і такія кветкі — Гарадзешчына. Тут нават у музеях захаваліся экспанаты. А на Віцебшчыне не вядома, ці распісвалі воскам».

Для пачатку можаце на канцы яйка паставіць воскам кропку, каб было месца, з якога фарміраваць узор. Рухі такія: паставілі цвік на шкарлупінне — працягнулі. Такім чынам не атрымаецца дзіўных украінскіх узораў, затое можна зрабіць лісты дуба, кветкі, сонейкі і дрэўкі. Калі зусім не давяраеце сваім рукам, можаце проста накропаць воскам на яйка.

«Спачатку кладзеце такое яйка ў халодны раствор шалфею, і яно фарбуецца ў жоўценькім. Потым зноў кропаеш і кладзеш ужо ў цыбульнік. Атрымліваецца чырвонае яйка ў бела-жоўтыя кроплі, — адзначыла Наста Глушко. — Вядомая такая тэхніка па Беларусі, яйкі называюцца «кропанкі». Ёсць яшчэ шкробанкі, калі яйка пафарбавалі чымсьці, а потым праскрэбвалі малюнкі».

Лепей вазьміце адно яйка для трэніроўкі і загадзя змірыцеся, што яно наўрад ці стане творам мастацтва ці хаця б не будзе ганебным. Калі рыска не атрымалася, то яе будзе ўжо не перамаляваць — таму і трэба трэніровачная адзінка.

«Як 25 яек распішаце да Вялікадня, то рука ўжо будзе рабіць усё аўтаматычна», — прызнаецца Наста.

І не малюйце алоўкам на шкарлупіне, бо ён застанецца пад воскам і яго будзе не прыняць. Дарэчы, не спадзявайцеся на царкоўныя свечкі — там часцяком мяшаюць фарбаваны парафін, ён не трымае тэмпературы і робіць абы-што замест узору.

Прыгожа выглядае чаргаванне буйных элементаў з паяскамі ў форме елачкі, хвалькі ці ланцужка. Дрэўцы, пялёсткі і сонцы добра атрымліваюцца, калі ўлічваць пашырэнне яйка да сярэдзіны.

Калі нешта пайшло не так, не кідайце справу, бо ў арнаменце не будзе бачна, дзе там што не дужа роўнае.

«Галоўнае — трымайце рытм свайго арнамента. Калі здымеце воск, то і не заўважыце, што нешта крывое. Усе архаічныя арнаменты будуюцца на рытме», — падзялілася знаўца.

Як скончыце эксперыменты з воскам, пакладзіце на ноч яйкі ў халодны адвар цыбульніку, шалфею ці чым вы фарбуеце. Абавязкова халодны, каб воск не злез раней за час. А потым, на наступны дзень, кладзіце яйкі ў гарачую ваду і здымайце воск ці анучай з разагрэтай шкарлупіны, ці прымайце воск з паверхні вады.

Потым нашмаруйце алеем, каб яшчэ і блішчэла. Цудоўна! З такім не сорамна і ў госці ісці, і да царквы несці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Марыя Грыц

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
Курапаты: на сёння вядома амаль усё
+ карты пачынаючы з 1933 года і кранальныя рэчы, знойдзеныя ў магілах 
57
Што ўтойвае Біблія Скарыны? 1
Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху
Шукаюць валанцёраў на раскопкі гарадзішча, дзе знаходзіўся старажытны Мінск
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
Апублікаванае ВІДЭА начных успышак у Зябраўцы
Сейм Латвіі прызнаў Расію краінай — спонсарам тэрарызму
Генпракуратура хоча прызнаць BYPOL тэрарыстычнай арганізацыяй 3
Лукашэнка пра «адцісканне» долі ў Клайпедзе: Гэта не павінна прайсці беспакарана 7
У беларускіх універсітэтах уводзяць новы абавязковы прадмет. У спісе літаратуры да вывучэння — расійскі радыкальны філосаф 2
У Мінску распачаўся першы суд па справе антываеннага «рэйкавага партызана»
На судзе аб «спробе дзяржперавароту» Пратасевіч заявіў, што быў перадатачным звяном паміж «змоўшчыкамі» і штабам Ціханоўскай 11
Усяго патроху
«Камунарка» змяніла чырвона-белы дызайн цукерак  6
Аляксандр Глеб сышоў у TikTok і пажартаваў на тэмы мастурбацыі ВІДЭА 6
Аптычная ілюзія 19 стагоддзя: знайдзіце пацыентаў доктара 9
У WhatsApp можна будзе хаваць тэлефонны нумар падчас перапіскі
На «Гродна Азоце» з’явілася ўнікальная рэлакс-зона 4
«Купілі стэйкі па прывабнай цане і здзівіліся». Што за чырвоная рыба прыехала ў нашы крамы? 1
Навукоўцы высветлілі, колькі гадоў старым дубам ля гродзенскага Новага замка 1
Спорт
Азаранка згуляе ў дабрачынным матчы ў дапамогу Украіне 4
Беларусы не возьмуць удзелу ў чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы
Азаранка не паедзе на турнір у Канаду, ёй не далі візу 4
У Беларусі збіраюцца развіваць футгольф 1
Трэніраваць зборную Беларусі па тэнісе перакінулі спецыялістку з Федэрацыі рукапашнага бою 1
Кінула працу на рудніку і стала чэмпіёнкай Беларусі па бодзібілдынгу 19
Баскетбалістку, якая зарабляе найбольш у свеце, асудзілі ў Расіі да 9 гадоў зняволення
Здарэнні
У Маладзечне дзяцюк пабіў чужыя машыны і пакінуў запіску з выбачэннямі 1
Беларусы загінулі ў ДТЗ у Стаўрапольскім краі Расіі
Пад Салігорскам упаў на бок аўтакран, ёсць загінулыя
Новы від махлярства ў Беларусі: зламыснікі клічуць на спатканне ў кіно ці тэатр 2
У Брэсцкім раёне мужчына загінуў, косячы траву трымерам
Гіганцкага іспанскага смаўжа заўважылі ў Мінску
У мінскай бальніцы памёр мужчына з апёкамі 100% цела

У Бярозаўскім раёне пяцігадовы хлопчык пераехаў на машыне сямігадовага
Карысная інфа
У суботу будзе спякотна, да +32 4
Спёка вярнулася. У пятніцу да +33°С 2
Вялікая хваля дажджоў ідзе з захаду ў цэнтр Беларусі 4
З-за навальніц на нядзелю абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі 1
Здароўе
Калі занадта шмат думаць, гэта можа нашкодзіць здароўю 2
Доктар: Калі аднагадовае дзіця глядзіць мульцікі на тэлефоне, то да школы ў яго разаўецца блізарукасць
Ніякай бяссонніцы: прапануем метад, з якім вы можаце заснуць за хвіліну 2
Каб таблеткі хутчэй дзейнічалі, трэба легчы на правільны бок 4
Мова
На ўпакоўках Pepsi з'явіцца беларуская мова 4
«Вывучыла беларускую, каб толькі ўразіць свайго беларуса». Украінка дае парады, як за 2 месяцы загаварыць па-беларуску
Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы 1
Хочаце на роднай мове? Вось пяць рэсурсаў, дзе можна паглядзець кіно па-беларуску 5
Аўто
«Толькі з Германіі, без прабегу па Беларусі». Якія люксавыя аўтамабілі беларусы прыганяюць для перапродажу  7
Арыштаваны беспілотны электрааўтобус прадаюць на беларускім аўкцыёне 3
«Каля 80% купцоў — з Расіі». Што колькі каштуе на аўтарынку ў Малінаўцы і чаго чакаць далей
«Расіяне вывозяць машыны цэлымі аўтавозамі». Перагоншчыкі машын уражаны наплывам кліентаў з Расіі 4
Эканоміка
Гістарычна высокія якасныя паказчыкі збалансаванасці: губернатар Турчын прапанаваў Лукашэнку падняць цэны на малако 9
Казахстан з верасня пачне пастаўляць нафту ў абыход Расіі
Вынік санкцый: плынь расійскіх турыстаў у Беларусь маладзее і змяняе кірункі 1
У Мінсельгасхарчы расказалі, як даюць рады перабоям з тэтрапакамі 1
Меркаванні
«Разведка далажыла». Чаму заява ўкраінскага Генштаба пра 13 тысяч беларускіх вайскоўцаў смешная 2
«Яны самі прыйдуць да Азарава і Сахашчыка: «Гаварыце, чаго не хапае палку Каліноўскага?» Чаму сілавы варыянт супраціву стаў мэйнстрымам 12
Яўген Лівянт: Уступная кампанія праваленая, панабіралі «троечнікаў» 4
Дракахруст: Як Пазняк развёў Сахашчыка 24
Гісторыя
Курапаты: на сёння вядома амаль усё
+ карты пачынаючы з 1933 года і кранальныя рэчы, знойдзеныя ў магілах 
57
Шукаюць валанцёраў на раскопкі гарадзішча, дзе знаходзіўся старажытны Мінск
Што ўтойвае Біблія Скарыны? 1
Маршрут для незабыўных выхадных. На Нарачы вы ўсе бывалі. А паглядзіце, што можна пабачыць вакол Блакітных азёр 2
Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху
Таджыкістан: велічная гісторыя не гарантуе велічнай сучаснасці 7
Рэпартаж са змрочнай турмы ў Баранавічах. Як там вязні сядзелі ў 1931 годзе і як вешалі асуджаных на смерць
Культура
«Кацяня не хоча спаць, падстаўляе спінку». Новы мультверш ад Андрэя Скурко  1
У гурта AKUTE выйшла першая за доўгі час песня
Калекцыю аўтэнтычных строяў Волі Дземкі пакажуць на Metropolitan Fashion Week у Лос-Анджэлесе
Паглядзіце, як у Стоўбцах рэканструявалі мадэрнісцкі кінатэатр «Беларусь» ФОТЫ 5
Страшны сон работнікаў культуры — змены ў Кодэксе аб культуры, падпісаныя Лукашэнкам 3
На ўпакоўках Pepsi з'явіцца беларуская мова 4
«Вывучыла беларускую, каб толькі ўразіць свайго беларуса». Украінка дае парады, як за 2 месяцы загаварыць па-беларуску
Навука і тэхналогіі
Вось якую карціну намаляваў робат на запыт «Беларусь беларусаў» 1
Ці здолееце вы рашыць гэтую простую задачу з касцямі? Большасць не здолее 2
Даследаванне: мужчыны выглядаюць больш прывабнымі, калі выводзяць гуляць маленькага сабачку 5
Хакер узламаў баявога робата з ЗША і расказаў, як гэта можа зрабіць кожны 1
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць 17
Любіце сачыць за самалётамі палітыкаў і знакамітасцяў праз анлайн-трэкеры? Расказваем, як яны працуюць
Ці бачаць павукі сны? Гэта магчыма 2
Каханне і сэкс
«Зло — не займацца сэксам». Ксёндз Вячаслаў Барок адказаў на пытанні, якія вы саромеліся задаць 2
Джэй Ло і Бен Афлек нарэшце ажаніліся! Згадваем іх гісторыю кахання
«У тыдні сем дзён — ніяк ночы напалову не дзеляцца». Як завесці поліаморны шлюб з мужам і палюбоўнікам і выжыць у ім 33
Інтымны пірсінг паляпшае аргазм? Асабісты досвед дзяўчыны 6
«Ён не ведаў, што мне падабаюцца дзяўчаты». Бісэксуалка расказала пра свой досвед 26
Ад кахання да скону да судовага пазову. Гісторыя складаных адносін Шакіры і Жэрара Піке
«Мне доўга здавалася, што ў мяне маленькі. І вось што я прыдумаў казаць, каб дзяўчына не збегла»
Свет
Фінляндыя і Эстонія аб’яднаюць сістэмы берагавой абароны. Гэта закрые Фінскі заліў для расійскага флота 1
У Нью-Ёрку напалі на пісьменніка Салмана Рушдзі, ударылі нажом у шыю
ФБР пры ператрусе ў маёнтку Трампа выявіла 11 камплектаў сакрэтных дакументаў 10
Эстонія больш не будзе адпраўляць пасла ў Мінск. Але Беларусь для яе ўсё адно важная 1
У Чарнагорыі мужчына адкрыў агонь па людзях на вуліцы, як мінімум 11 загінулі
Чэхія падтрымала забарону на выдачу віз расіянам 3
Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд журналісту «Свабоды» Андрэю Кузнечыку
Галоўнае
У Мінску пачаў працаваць фудкорт «ЛУЧшая улица»
Пачаў працу мультымедыйны сайт пра Плошчу Перамен
Лукашысты заявілі, што затрымалі «наёмніка і ўкраінскага шпіёна» 7
«Кацяня не хоча спаць, падстаўляе спінку». Новы мультверш ад Андрэя Скурко  1
Названыя ўмовы, пры якіх школьніка пакінуць на другі год
Фінляндыя і Эстонія аб’яднаюць сістэмы берагавой абароны. Гэта закрые Фінскі заліў для расійскага флота 1
Маладая бульбачка з часнаком і размарынам — ідэальны летні гарнір 1
Усяго патроху
Затрымалі маці спявачкі Рыты Дакоты 2
Два гады хіміі далі ў Баранавічах за рэпост фотаздымка Кім Чэн Ына 3
Працягваюцца затрыманні родных «каліноўцаў»
Вось якую карціну намаляваў робат на запыт «Беларусь беларусаў» 1
Фота / Відэа
Два вядучыя супрацоўнікі АНТ сышлі з канала і з'ехалі за мяжу 17
Другая гадавіна смерці Тарайкоўскага, а помніка на магіле няма — у чым рэч? 3
Апытанка
Самае чытанае
Пазняк заклікаў падтрымаць Сахашчыка 17
Вольга Карач распачала крыжовы паход — на «Нашу Ніву» і Антона Матольку 27
У самай багатай на нафту краіне Еўропы нечакана ўзнік энергетычны крызіс. І гэта сігнал для ўсяго кантынента 3
Страшны сон работнікаў культуры — змены ў Кодэксе аб культуры, падпісаныя Лукашэнкам 3
Стала вядома, якія выбары збіраецца праводзіць Нацсавет з Цапкала і Карач 25
Самае лайканае
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць 17
У распараджэнні BYPOL аказаўся архіў КДБ з інфармацыяй пра рэпрэсаваных за Саветамі беларусаў. Тысячы запісаў 12
Арастовіч пра першы дзень вайны: У тым, што нам у Офісе канец, я не сумняваўся ні секунды 8
Генштаб УСУ пракаментаваў начныя выбухі ў Зябраўцы пад Гомелем 5
Уначы чуліся шматлікія выбухі ў раёне аэрадрома «Зябраўка» пад Гомелем. Мінабароны: Адбылося ўзгаранне тэхнікі 8
Гарачыя тэмы
Пазняк заклікаў падтрымаць Сахашчыка 17
Вольга Карач распачала крыжовы паход — на «Нашу Ніву» і Антона Матольку 27
У самай багатай на нафту краіне Еўропы нечакана ўзнік энергетычны крызіс. І гэта сігнал для ўсяго кантынента 3
Страшны сон работнікаў культуры — змены ў Кодэксе аб культуры, падпісаныя Лукашэнкам 3
Наколькі рэальна сфармаваць беларускае войска на тэрыторыі іншай дзяржавы?  10
Стала вядома, якія выбары збіраецца праводзіць Нацсавет з Цапкала і Карач 25
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць 17
Генштаб УСУ пракаментаваў начныя выбухі ў Зябраўцы пад Гомелем 5
Курапаты: на сёння вядома амаль усё
+ карты пачынаючы з 1933 года і кранальныя рэчы, знойдзеныя ў магілах 
57
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх