Аварыя адбылася 6 красавіка каля 17:50 гадзін на 126 кіламетры трасы Р44 «Гродна-Ружаны-Івацэвічы», паведамляе ДАІ Брэстчыны.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 31-гадовы жыхар Гродна на матацыкле «Ямаха» рухаўся з Ружанаў у бок Івацэвічаў.

Абганяючы УАЗ на выгіне трасы, ён вылецеў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з МАЗам.

У выніку матацыкліст загінуў на месцы здарэння. 28-гадовая пасажырка шпіталізавана ў рэанімацыю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру