Былы прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі будзе працаваць лектарам ў галандскай Акадэміі спікераў. Пра гэта палітык напісаў у фэйсбуку.

«Пакуль я ў Еўропе, буду зарабляць на жыццё лекцыямі. У Акадэміі вельмі класны калектыў, мяне яны ўразілі добрым веданнем спецыфікі нашага рэгіёну і правільнымі каштоўнасцямі. Спадзяюся, доўга чытаць лекцыі мне не давядзецца, а досвед буду выкарыстаць не для лекцый, а для адхілення алігархаў ад улады і рэальнай рэфармацыі », — паведаміў Саакашвілі.

Нагадаем, палітык быў дэпартаваны з Украіны ў лютым 2018 года. Саакашвілі транзітам праз Польшчу адправіўся ў Нідэрланды, дзе жыве яго сям'я.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру