Мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы Мікалай Пінігін выказаўся пра планы паставіць абноўленых «Тутэйшых».

«Тутэйшыя» ў пастаноўцы 1992 года.

«Тутэйшыя» ў пастаноўцы 1992 года.

«Варта паставіць «Тутэйшых» ізноў. Таму што пакуль не будзе чарговага патопу, не зменіцца цалкам зямля і не змяшаюцца кантыненты, да гэтага моманту паміж лацінскай і візантыйскай цывілізацыямі будзе знаходзіцца Беларусь, і п’еса «Тутэйшыя» будзе актуальная. Можа, да 100-годдзя Купалаўскага і зробім гэту п’есу, але — па-іншаму. Не трэба паўтараць той спектакль, ён быў даўно. Але вось праблема: я не ведаю, дзе знайсці яшчэ аднаго маладога Віктара Манаева…», — расказаў ён у інтэрв'ю «Народнай Волі».

100-годдзе Купалаўскага будзе адзначацца ў 2020 годзе.

* * *

Мікалай Пінігін — рэжысёр легендарнай пастаноўкі «Тутэйшых» (1992), за якую атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі. З прыходам да ўлады Аляксандра Лукашэнкі спектакль трапіў у няласку. Пастаноўка некалькі разоў паказвалася з шалёным ажыятажам і аншлагамі ў зале, але ўрэшце канчаткова знікла з рэпертуара. Афіцыйная прычына — састарэлыя дэкарацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0