Adpaviedna hetaj mapy, znachodžu ū svaich krajach siniuju bliambu, a pavinna byc` čyrvonaja, bo zaūždy čuū tam slova "pras", i toļki. Mapa niesur`joznaja !
А як называлася прыстасаванне , якім качалі ільняную бялізну,простыні, рушнікі,абрусы? Такая ручная прасавальная "машына": на валік намотвалі ,напрыклад,рушнік, а зверху клалі пранік-качалку(прыстасаванне памерам 50х20 ці крыху больш,на якім з ніжняга боку ўпоперак былі выразаныя бароздкі глыбінёй ў 1-2см , з аднаго краю мелася ручка) і пачыналі качаць бялізну. Пасля такога качання льняная бялізна была гладкая,блішчастая,якой ніколі не можа атрымацца пасля электрапраса.