Тыдзень таму Беларусь даведалася пра Насту Ванееву, якая па-майстэрску грае на цымбалах, вучыць расійскіх зорак правільна казаць слова «Беларусь», а заадно любіць родную мову. Журналісты высветлілі, што ў Насты няма сваіх цымбалаў (яна грае толькі на тых, што ў школе мастацтваў). З'явілася адразу некалькі варыянтаў магчымага падарунка для Насты. Параіўшыся з экспертамі, блогеры Антон Матолька і Эдуард Пальчыс абралі варыянт ужо знаёмых Анастасіі цымбалаў, якія падарыла Вікторыя Машлякевіч.

Блогеры думалі проста прыехаць на 5 хвілін, выказаць падзяку, і хутка з'ехаць назад. Але іх сустрэла і сама Насця з мамай, і яе настаўніца Вольга Анатольеўна, работнікі Смаргонскай дзіцячай школы мастацтваў, і нават мясцовыя журналісты, для якіх Наста арганізавала міні-канцэрт.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру