Еўрапейскія букмекеры зрабілі новы прагноз адносна пераможцы Еўрабачання 2018. Эксперты лічаць, што перамогу можа атрымаць спявачка Нэта Барзілай (Netta Barzilai) з Ізраіля.

Netta Barzilai выступіць на музычным конкурсе з англамоўнай эксцэнтрычнай песняй Toy.

Каэфіцыенты на перамогу ізраільцянкі — ад 2,5 да 3.

Другое месца па прагнозах зойме прадстаўніца Эстоніі Эліна Нячаева. Яе каэфіцыенты — ад 6 да 8.

Трэці ў спісе фаварытаў — прадстаўнік Чэхіі Мікалас Ёзэф з каэфіцыентам ад 8 да 10.

Пераможца Еўрабачання — 2009 Аляксандр Рыбак у гэтым годзе не з'яўляецца фаварытам. Яму прагназуюць 9 месца.

А вось прадстаўнік Беларусі Alexeev яшчэ ніжэй у рэйтынгу букмекераў. Паводле прагнозу ўкраінец, які прадстаўляе Беларусь, зойме 14 месца. Калі паставіць 1 рубель на перамогу Alexeev, можна выйграць ад 40 да 51 рубля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?