48-гадовы немец, які 7 красавіка ўрэзаўся ў натоўп людзей у горадзе Мюнстары (Германія), не меў саўдзельнікаў і не быў звязаны з тэрарыстычнымі групоўкамі. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на міністра ўнутраных спраў Паўночнага Рэйна-Вестфаліі Герберта Рэула.

«Цяпер мы ведаем, што цалкам верагодна, гэта адзіны вінаваты, немец. Ёсць шмат указанняў на тое, што гэтая асоба мела псіхічныя адхіленні. Гэта неабходна старанна расследаваць», — заявіў міністр падчас ушанавання памяці загінуўшых.

Таксама Рэул паведаміў, што не было ніякіх прыкмет сувязі з ісламісцкімі баявымі дзеяннямі і падазраваны не быў бежанцам.

7 красавіка ў нямецкім горадзе Мюнстар ў натоўп людзей урэзаўся грузавік. За рулём грузавіка знаходзіўся псіхічна нестабільны немец Енс Р.

У выніку наезду прыкладна 20 чалавек атрымалі раненні, шасцёра пацярпелых знаходзяцца ў крытычным стане. Па абноўленых дадзеных, загінулі тры чалавекі, у тым ліку кіроўца грузавіка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Каментатар / Адказаць
04.08.1993 / 07:02
калі ў папярэднім паведамленьні я , нічога не сьцьвярджаючы, спытаўся, ці ня быў ён псіхічна хворым (як адна з версій) мяне адразу замінусавалі. Ну і што цяпер, здаровыя мінусоўшчыкі? ці можа псіхічна здаровы чалавек ехаць на натоўп з жанчын і дзяцей?
3
Каментатар / Адказаць
13.02.2014 / 04:32
Задание фсб выполнено
1
Каментатар / Адказаць
15.11.1970 / 15:30
Усё пачалося з Вольгі Гепнаровай.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру