Генеральны пракурор Расіі Юрый Чайка заявіў, што Брытанія абавязаная вярнуць Расіі канфіскаваныя капіталы, якія належаць некалькім дзясяткам расіян, якія хаваюцца на тэрыторыі Каралеўства.

Як паведамляе Коммерсант, пра гэта ён заявіў у вялікім інтэрв'ю на канале НТВ.

«З 2002 года ў Вялікабрытанію намі накіраваныя запыты аб выдачы 61 асобы, якія абвінавачваюцца ці ўжо асуджаныя ў Расіі за ўчыненне эканамічных злачынстваў. Прычым сума шкоды складае больш за 0,5 трлн рублёў (8,6 мільярда даляраў). Гэта толькі прамая шкода. Маштаб выведзеных за мяжу сродкаў значна вышэйшы», — заявіў ён.

Па словах генпракурора, шматлікім фігурантам расійскіх крымінальных справаў «будзе вельмі цяжка» растлумачыць паходжанне сваіх сродкаў пасля прынятага ў мінулым годзе «Акта аб крымінальных фінансах» (Criminal Finance Act). У адпаведнасці з гэтым законам брытанскія ўлады маюць права патрабаваць растлумачыць паходжанне любых сум звыш £50 тысяч ($70 тысяч) і канфіскоўваць сумніўныя сродкі, калі не атрымаюць дастатковых тлумачэнняў.

«Мы спадзяемся, што гэты закон будзе прымяняцца ўладамі Вялікабрытаніі ў адпаведнасці з нормамі цывілізаванай дзяржавы, а не па прынцыпу «рабуй нарабаванае». Гэта значыць скралі ў Расіі, цяпер Велікабрытанія забярэ ўсе ў свой бюджэт. Злачынцаў могуць пакінуць сабе, а грошы вярніце — гэта грошы нашы», — адзначыў расійскі генпракурор.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Каментатар / Адказаць
10.05.2016 / 08:35
Застаецца пытанне,дзе рускія узялі столькі грошай? Той выпадак калі злодзей крычыць "держі вора".
1
Каментатар / Адказаць
22.12.2010 / 22:57
А гiтару Пятра Першага iм не трэба вярнуць ?
0
Каментатар / Адказаць
14.10.1981 / 14:14
Злачынцаў ў крамлюкоў хапае, а вось мазгоў і грошай не.
Гэты "пракурор" сам добры злачынец. Смешна выглядае яго прагнанне пошукаў справядлівасці.
Паказаць усе каментары/ 43 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру